Ляўкой ’ляўконія, Matthiola R. Br.’ (Інстр. II). З рус. левкой ’тс’, якое праз ням. Levkoje (< с.-лац. leucoion) са ст.-грэч. λευκόϊον < λευκόνϊον ’белая фіялка’ (Клюге₁₇, 438; Фасмер, 2, 473; Слаўскі, 4, 189–190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляўконія ’мацыёла, Matthiola R. Br.’ (ТСБМ, Кіс.). З польск. lewkonia (як piwonia) з lewkoja ’тс’ (Брукнер, 678; Слаўскі, 4, 189–190). Да ляўкой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)