ГРА́ЗІ ЛЯЧЭ́БНЫЯ,

пелоіды, асадкі вадаёмаў, тарфяныя паклады, вывяржэнні гразевых вулканаў і інш. абводненыя прыродныя аргана-мінер. ўтварэнні з лек. ўласцівасцямі. Фарміруюцца пад уплывам геал., кліматычных, гідрагеалагічных і інш. прыродных фактараў з мінер. часцінак, рэшткаў раслінных і жывёльных арганізмаў, калоідных раствораў, вады. Вял. ролю адыгрываюць мікраарганізмы (да 1 млрд. на 1 г сухой гразі). Выкарыстоўваюць пры гразелячэнні.

Ад 25 да 97% масы гразей лячэбных складае гразевы раствор — вытворнае вады ці рапы, мінералізацыя якога ад 0,01 г/л у торфе і сапрапелях да 350 г/л у сульфідных мулавых гразях; рэакцыя кіслая (торф) ці шчолачная (сульфідныя гразі). Грубадысперсную аснову гразей лячэбных складаюць гліністыя і пясчаныя часцінкі, слабарастваральныя солі кальцыю і магнію, грубыя арган. рэшткі. Калоідны комплекс гразей лячэбных уключае тонкадысперсную частку (памер часцінак менш за 0,001 мм) са складаных арган. і аргана-мінер. рэчываў. Адрозніваюць гразі лячэбныя арганічныя (у сухім рэчыве, напр., торфе, сапрапелі, арганікі больш за 10%) і неарганічныя (сульфідныя і сопачныя, у т. л. вулканічныя гразі). Асн. ўласцівасці гразей лячэбных: пластычнасць, высокая цеплаправоднасць, здольнасць да адсорбцыі, што забяспечвае добрае ўтрыманне гразей лячэбных на целе хворага, правядзенне лячэбных працэдур пры больш высокай т-ры (у параўнанні з воднымі), пазбаўленне ад мікробаў скуры хворага. У пазакурортных умовах і пры адсутнасці паўнацэнных натуральных выкарыстоўваюць штучныя гразі лячэбныя, паводле складу набліжаныя да прыродных. На базе буйных радовішчаў гразей лячэбных ствараюцца гразевыя курорты.

Я.В.Малашэвіч.

т. 5, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лячэ́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лячэ́бны лячэ́бная лячэ́бнае лячэ́бныя
Р. лячэ́бнага лячэ́бнай
лячэ́бнае
лячэ́бнага лячэ́бных
Д. лячэ́бнаму лячэ́бнай лячэ́бнаму лячэ́бным
В. лячэ́бны (неадуш.)
лячэ́бнага (адуш.)
лячэ́бную лячэ́бнае лячэ́бныя (неадуш.)
лячэ́бных (адуш.)
Т. лячэ́бным лячэ́бнай
лячэ́бнаю
лячэ́бным лячэ́бнымі
М. лячэ́бным лячэ́бнай лячэ́бным лячэ́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

медыкаме́нты, -аў, адз. медыкаме́нт, -а, М -нце, м.

Лячэбныя сродкі, лякарствы.

|| прым. медыкаменто́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́зі

лячэбныя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. гра́зі
Р. гра́зей
Д. гра́зям
В. гра́зі
Т. гра́зямі
М. гра́зях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ветэрына́рна-лячэ́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ветэрына́рна-лячэ́бны ветэрына́рна-лячэ́бная ветэрына́рна-лячэ́бнае ветэрына́рна-лячэ́бныя
Р. ветэрына́рна-лячэ́бнага ветэрына́рна-лячэ́бнай
ветэрына́рна-лячэ́бнае
ветэрына́рна-лячэ́бнага ветэрына́рна-лячэ́бных
Д. ветэрына́рна-лячэ́бнаму ветэрына́рна-лячэ́бнай ветэрына́рна-лячэ́бнаму ветэрына́рна-лячэ́бным
В. ветэрына́рна-лячэ́бны (неадуш.)
ветэрына́рна-лячэ́бнага (адуш.)
ветэрына́рна-лячэ́бную ветэрына́рна-лячэ́бнае ветэрына́рна-лячэ́бныя (неадуш.)
ветэрына́рна-лячэ́бных (адуш.)
Т. ветэрына́рна-лячэ́бным ветэрына́рна-лячэ́бнай
ветэрына́рна-лячэ́бнаю
ветэрына́рна-лячэ́бным ветэрына́рна-лячэ́бнымі
М. ветэрына́рна-лячэ́бным ветэрына́рна-лячэ́бнай ветэрына́рна-лячэ́бным ветэрына́рна-лячэ́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аздараўле́нча-лячэ́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аздараўле́нча-лячэ́бны аздараўле́нча-лячэ́бная аздараўле́нча-лячэ́бнае аздараўле́нча-лячэ́бныя
Р. аздараўле́нча-лячэ́бнага аздараўле́нча-лячэ́бнай
аздараўле́нча-лячэ́бнае
аздараўле́нча-лячэ́бнага аздараўле́нча-лячэ́бных
Д. аздараўле́нча-лячэ́бнаму аздараўле́нча-лячэ́бнай аздараўле́нча-лячэ́бнаму аздараўле́нча-лячэ́бным
В. аздараўле́нча-лячэ́бны (неадуш.)
аздараўле́нча-лячэ́бнага (адуш.)
аздараўле́нча-лячэ́бную аздараўле́нча-лячэ́бнае аздараўле́нча-лячэ́бныя (неадуш.)
аздараўле́нча-лячэ́бных (адуш.)
Т. аздараўле́нча-лячэ́бным аздараўле́нча-лячэ́бнай
аздараўле́нча-лячэ́бнаю
аздараўле́нча-лячэ́бным аздараўле́нча-лячэ́бнымі
М. аздараўле́нча-лячэ́бным аздараўле́нча-лячэ́бнай аздараўле́нча-лячэ́бным аздараўле́нча-лячэ́бных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ліма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Заліў, утвораны морам у нізоўях ракі, а таксама салёнае возера паблізу мора, звычайна багатае на лячэбныя гразі.

|| прым. ліма́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

medicinal [məˈdɪsɪnl] adj. лячэ́бны;

medicinal properties лячэ́бныя я́касці;

mediсіnal herbs ле́кавыя раслі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

медыкаме́нты

(лац. medicamentum)

лячэбныя сродкі, лякарствы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лактабацылі́н, ‑у, м.

1. Спец. Асобы грыбок, здольны акісляць малако, падаючы яму лячэбныя ўласцівасці.

2. Сыракваша, прыгатаваная заквашваннем малака такім грыбком.

[Ад лац. lac, lactis — малако і bacillum — бацыла.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)