Ляпня́к ’недапечаны хлеб, які ліпне да зубоў’ (Сцяшк., карэліц., Шатал.; Сцяцко, Бел. мова, 137). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑няк гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпе́ка ’муляр, пячкур’ (Бяльк.), раг. ляпей, шчуч. ляпняк, смарг. ляплёнік ’тс’, ’ганчар’ (Сл. ПЗБ). Да ляпі́ць ’рабіць, будаваць з гліны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліпня́к ’масляк’ (маст., Сцяшк. Сл.). Відавочна, недакладны запіс. З ляпняк. Да ляпіць, ляпіцца (гл.). Названа паводле клейкай слізі, якая пакрывае гэты грыб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разлёпа, разлёпушка ’нязграбны чалавек’ (астрав., Сл. ПЗБ), укр. леп ’ліпкі бруд’, ле́павча ’бруднае дзіця’, славен. lép ’клей’, серб.-харв. ле̑п ’клей, усё, што клеіць’, ц.-слав. лепъ ’клей, пластыр’. Да прасл. *lepъ, *lьpъ ’клей, усё, што ліпне’ (ЕСУМ, 3, 222–223). Падрабязней гл. ЭССЯ, 14, 224–225. Параўн. ляпня́к ’недапечаны хлеб, які ліпне да зубоў’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)