ля́мпавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ля́мпавы ля́мпавая ля́мпавае ля́мпавыя
Р. ля́мпавага ля́мпавай
ля́мпавае
ля́мпавага ля́мпавых
Д. ля́мпаваму ля́мпавай ля́мпаваму ля́мпавым
В. ля́мпавы (неадуш.)
ля́мпавага (адуш.)
ля́мпавую ля́мпавае ля́мпавыя (неадуш.)
ля́мпавых (адуш.)
Т. ля́мпавым ля́мпавай
ля́мпаваю
ля́мпавым ля́мпавымі
М. ля́мпавым ля́мпавай ля́мпавым ля́мпавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ля́мпавы ла́мповый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́мпавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лямпы, звязаны з вырабам лямп. Лямпавае шкло. Лямпавы завод. // Які дзейнічае з дапамогаю электронных лямп. Лямпавы прыёмнік. Лямпавы ўзмацняльнік.

2. у знач. наз. ля́мпавая, ‑ай, ж. Спецыяльнае памяшканне, дзе захоўваюцца лямпы (у шахтах, на чыгуначных станцыях і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́мпа, -ы, мн. -ы, лямп і -аў, ж.

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

Настольная л.

Газавая л.

Паяльная л.

|| памянш. ля́мпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мпавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электро́нна-ля́мпавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-ля́мпавы электро́нна-ля́мпавая электро́нна-ля́мпавае электро́нна-ля́мпавыя
Р. электро́нна-ля́мпавага электро́нна-ля́мпавай
электро́нна-ля́мпавае
электро́нна-ля́мпавага электро́нна-ля́мпавых
Д. электро́нна-ля́мпаваму электро́нна-ля́мпавай электро́нна-ля́мпаваму электро́нна-ля́мпавым
В. электро́нна-ля́мпавы (неадуш.)
электро́нна-ля́мпавага (адуш.)
электро́нна-ля́мпавую электро́нна-ля́мпавае электро́нна-ля́мпавыя (неадуш.)
электро́нна-ля́мпавых (адуш.)
Т. электро́нна-ля́мпавым электро́нна-ля́мпавай
электро́нна-ля́мпаваю
электро́нна-ля́мпавым электро́нна-ля́мпавымі
М. электро́нна-ля́мпавым электро́нна-ля́мпавай электро́нна-ля́мпавым электро́нна-ля́мпавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ла́мповый ля́мпавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lampowy

лямпавы;

odbiornik lampowy — лямпавы прыёмнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГЕНЕРА́ТАР (ад лац. generator вытворца),

прыстасаванне, апарат, машына, якія вырабляюць які-небудзь прадукт (напр., ацэтыленавы генератар, газагенератар, парагенератар), эл. энергію (гідрагенератар, турбагенератар, магнітагідрадынамічны генератар, тэрмаэлектрычны генератар, электрамашынны генератар, электрычны генератар) або ствараюць эл., эл.-магн., светлавыя ці гукавыя сігналы — ваганні, імпульсы (квантавы генератар, ультрагукавы генератар, генератар вымяральны, лямпавы, магнетронны, імпульсны і інш.).

т. 5, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭТЭ́КТАР (ад лац. detector адкрывальнік) у радыётэхніцы, прылада для дэтэктыравання высокачастотных эл. ваганняў. Адрозніваюць амплітудныя, частотныя і фазавыя Д. Выкарыстоўваюцца ў вяшчальных, сувязных і тэлевізійных радыёпрыёмніках, вымяральных прыладах і інш. для вылучэння мадулюючых частот, якія нясуць інфармацыю.

Амплітудны Д. мае актыўны элемент (лямпавы або паўправадніковы дыёд) і фільтр ніжніх частот. Нізкачастотнае напружанне, што вылучаецца на выхадзе фільтра, адпавядае закону мадуляцыі. Амплітуднае дэтэктыраванне магчыма таксама ажыццявіць лінейным змяненнем (у часе) праводнасці электроннай прылады ў такі з нясучай частатой ваганняў (сінхронны Д.). У частотных і фазавых Д. частотна- і фазава-мадуляваныя ваганні спачатку пераўтвараюцца ў амплітудна-мадуляваныя, якія потым дэтэктыруюцца амплітудным дэтэктарам. Гл. таксама Дыскрымінатар.

А.​П.​Ткачэнка.

Схемы дэтэктара: а — паралельнага амплітуднага; б — балансавага фазавага; LKCK — вагальны контур; R, C — нагрузка дэтэктара; D, D1, D2 — дыёды; RфCф — фільтр ніжніх частот; Uувх, Uвых — уваходнае і выхадное напружанне; Tp — трансфарматар; E — крыніца апорных ваганняў.

т. 6, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕРЭВА́Н,

сталіца Арменіі. Размешчаны на левабярэжнай ч. Арарацкай раўніны і часткова на вулканічным плато перадгор’я на р. Раздан, якая падзяляе горад на 2 ч. каньёнападобнай цяснінай. 1283 тыс. ж. (1991). Чыг. вузел. Аэрапорт.

Метрапалітэн. Буйны прамысл., навук. і культ. цэнтр. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (з-ды: эл.-лямпавы, кабельны, гадзіннікавы, станкабуд., аўтамаб., эл.-апаратны, кампрэсарны, прыладабуд. і інш.), хім. і нафтахім. (камбінат сінт. каўчуку, ВА «Полівінілацэтат», шынны, лакафарбавы, хім. рэактываў з-ды, фармацэўтычная ф-ка), харчасмакавая (вінна-каньячныя з-ды і інш.), лёгкая (тэкст.-трыкат., абутковая ф-кі і інш.), будматэрыялаў (з-ды «Арммармур», керамічных вырабаў і інш.).

Адзін з найб. стараж. гарадоў свету. Паводле выяўленага пры раскопках урарцкага надпісу, у 782 да н.э. на месцы Е. цар Аргішці I пабудаваў крэпасць Эрэбуні. З сярэдзіны 13 ст. важны пункт на шляху з Арарацкай даліны ў Паўн. Закаўказзі. З 1440 адм. і гандл.-рамесніцкі цэнтр Усх. Арменіі, у 16 — пач. 18 ст. горад неаднойчы быў захоплены і разбураны персамі і туркамі. У 1604 яго захапілі і зруйнавалі войскі іранскага шаха Абаса 1, арм. насельніцтва выгнана ў Іран. Пазней горад адбудаваны і ў 17 ст. стаў буйным цэнтрам караваннага гандлю і рамесніцтва. З 1735 цэнтр Эрыванскага ханства. У выніку рус.-перс. вайны 1826—28 далучаны да Расіі. З 1828 цэнтр Армянскай вобл., з 1840 пав. горад, з 1849 цэнтр Эрыванскай губ. У 1901 чыгунка злучыла Е. з Тыфлісам (сучасны Тбілісі), у 1908 — з Джульфай, што садзейнічала эканам. развіццю горада. У маі 1918 тут абвешчана незалежнасць Арменіі. У 1918—20 Е. — цэнтр Эрыванскага пав., падуладнага дашнакам. З 1922 сталіца Арменіі.

Ад крэпасці Эрэбуні ад урарцкага перыяду (8—6 ст. да н.э.) захаваліся руіны цытадэлі з палацам, перыстыльным дваром, храмамі, ад ахеменідскага (5—4 ст. да н.э.) — рэшткі храмаў і шматкалоннай залы з размалёўкай. Сярэдневяковыя помнікі Е.: Аванскі сабор (591—602), цэрквы Катагіке (13 ст.) і Заравар (1691—1705) і інш. У 20 ст. аблічча Е. змянілася ў выніку маштабнага горадабудаўніцтва. Своеасаблівы каларыт гораду надае мясц. камень розных адценняў (ружовы, крэмавы, белы туф), які шырока выкарыстоўваецца ў буд-ве. Гал. ансамбль цэнтра Е. ўтвараюць пл. Рэспублікі і прамавугольная сетка вуліц. На плошчы знаходзяцца Дом урада Арменіі (1926—41, арх. А.І. і Г.​А.​Таманян), другі Дом урада (1955, арх. С.​А.​Сафаран, В.​А.​Арэўшацян, Р.​С.​Ісраэлян). Гіст. музей Арменіі (1957), гасцініца «Арменія» (1958), будынак Мін-ва сувязі і Савета прафсаюзаў (1956—58; арх. ўсіх М.​У.​Грыгаран і Э.​А.​Сарапян). Сярод грамадскіх пабудоў: Дзярж. т-р оперы і балета імя А.​А.​Спендыярава (1926—39, арх. А.​І.​Таманян, завершаны ў 1953), сховішча стараж. рукапісаў Матэнадаран (1959, арх. Грыгаран), драм. т-р імя Г.​Сундукяна (1965, арх. Р.​Б.​Алавердзян і Р.​А.​Бадалян), Музей гісторыі Ерэвана (1968, арх. Ш.​Р.​Азацян, Б.​А.​Арзуманян, скульпт. А.​А.​Аруцюнян), стадыён «Раздан» (1967—72, арх. К.​А.​Акапян), гасцініца «Двін» (1979, арх. Ф.​С.​Акапян, А.​С.​Алексанян, Э.​А.​Сафаран). Помнікі: С.​Шаўмяну (1931, скульпт. С.​Дз.​Мяркураў, арх. І.​У.​Жалтоўскі), Давіду Сасунскаму (1959, Е.​С.​Качар), ахвярам генацыду армян 1915 (1967, арх. А.​А.​Тарханян, С.​Г.​Калашан) і інш.

АН Арменіі. Сховішча стараж. рукапісаў Матэнадаран. 11 ВНУ (у т. л. ун-т, кансерваторыя, політэхн., мед., маст.-тэатр., пед. ін-ты). Тэатры (у т. л. оперы і балета). Музеі: Дзярж. карцінная галерэя, нар. мастацтва Арменіі, сучаснага мастацтва Арменіі, рус. мастацтва і інш.

Панарама Ерэвана.
Да арт. Ерэван. Палац крэпасці Эрэбуні (рэканструкцыя). 5—4 ст. да н.э.
Да арт. Ерэван. Тэатр оперы і балета імя А.​А.​Спендыярава. Арх. А.​Таманян. 1926—53.

т. 6, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)