ля́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ля́дскі ля́дская ля́дскае ля́дскія
Р. ля́дскага ля́дскай
ля́дскае
ля́дскага ля́дскіх
Д. ля́дскаму ля́дскай ля́дскаму ля́дскім
В. ля́дскі (неадуш.)
ля́дскага (адуш.)
ля́дскую ля́дскае ля́дскія (неадуш.)
ля́дскіх (адуш.)
Т. ля́дскім ля́дскай
ля́дскаю
ля́дскім ля́дскімі
М. ля́дскім ля́дскай ля́дскім ля́дскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛЯ́ДСКІ БОЙ 1943.

Адбыўся паміж партызанскім атрадам «Камсамол» (камандзір П.С.Вараб’ёў) 1-й Мінскай партыз. брыгады і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у в. Ляды Смалявіцкага р-на 28 лют. ў Вял. Айч. вайну. Узяты ў палон нач. каравула лядскага гарнізона згадзіўся правесці партызан у вёску. У ноч на 28 лют. адна група партызан нейтралізавала вартавых і акружыла каравульнае памяшканне, другая бясшумна пранікла ў казарму і авалодала зброяй праціўніка. Праз паўгадзіны супраціўленне ворага было зламана. Партызаны захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.

У.С.Пасэ.

т. 9, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)