Ляга́цца ’(аб кані, карове) брыкацца, біцца, калоцца’ (Інстр. III; слонім., Сцяшк. Сл.). Да прасл. lęgati. Больш падрабязна гл. ля́га1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягу́ша ’конь, які брыкаецца’. Да ляга́цца (гл.). Гл. і наступнае слова. Да генетычнай тоеснасці лягушка і лягацца параўн. рус. свярдл. лягу́н ’конь, які моцна брыкаецца’ і арл., бран. лягу́н ’самец жабы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягу́шкацца ’гушкацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем ⁺ляга́цца ’калыхацца, гайдацца’ (параўн. арханг., наўг., валаг. лягаться ’тс’) і гу́шкацца ’гойдацца’. Лексема ляга́цца ’хістацца’ з’яўляецца роднаснай з чэш. líhati ’рухаць, шавяліць’, літ. lingúoti ’калыхаць’ і г. д. Гл. ля́га1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зыкацца ’бегаць, насіцца’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. зыкаться, арл. ’непакоіцца падчас цечкі’, пецярб.лягацца’, зи́кать смал., кур., арл., калуж. ’бегаць (пра жывёлу, у тым ліку калі яе кусаюць авадні)’, смал. ’бегаць, скакаць (пра моладзь)’, зыкать дыял. ’бегаць (пра жывёлу)’, ’біць’. Ад гукапераймальнага зык2 (гл.) ’авадзень’ > ’непакой жывёлы’: ’беганне’ з дзеяслоўным суф. ‑а‑цца < *‑a‑ti sę.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́га1 ’жаба’ (Рам. 3, Нар. Гом.). Рус. калуж., тул. ля́га, ляга́ ’тс’. Да лягаць, ляга́цца, параўн. рус. паўн. ляга́ть ’біць’, ’адштурхоўваць’, ляга́ться ’рухацца’, ’калыхацца’, ’брыкацца’, ля́га ’сцягно’, ля‑д‑вея ’тс’, якія з прасл. lęgati (польск. ligać ’біць нагой’, чэш. líhati ’рухаць’, укр. ли́гнути ’ўдарыць’; і.-е. адпаведнікі: літ. lingúoti ’хістаць’, лат. linguôt ’хістацца’, ст.-інд. laηghati, laηghayati, rḗjate ’ўскоквае, скача, дрыжыць’, ірл. lingid ’скача’, ст.-в.-ням. lungar, ст.-англ. lunger ’хуткі’, лац. lumbus, ст.-ісл. lend ’сцягно’, ст.-грэч. ἐλαφρός ’лёгкі, рухомы’ (Слаўскі, 4, 250; Фасмер, 2, 548; Аткупшчыкоў. Из истории, 133; ён жа, Этимология–84, 193).

Ляѓа2 ’гультай, лежабок’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС; клім., Мат. Маг.), укр. ля́га, рус. смал., арл., бран. ля́га ’тс’, польск. (з іншым суфіксам) leguś, каш. legas, legan, славац. lehen, серб.-харв. чак. lêganj ’гультай, які ўвесь час ляжыць’. Да ляга́ць < прасл. lěgati > legtʼi > ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)