Люхну́ць ’лінуць (пра вялікі дождж)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае. Да люх‑люх‑люх! — аб вадкасці, якая л’ецца (там жа). Параўн. плюх‑плюх! ’тс’, рус. пск., цвяр. люпа ’запэцканы, з мокрай часткай адзення ззаду’ ∼ лю́пать ’мачыць, пэцкаць граззю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́шыць ’ліць, як з вядра (пра дождж)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Узнікла ў выніку кантамінацыі выклічніка люх‑люх‑люх (гл. люхнуць) і ю́шыць ’ліцца ручаём (аб крыві)’, параўн. драг. ю́шытэ ’тс’, якое з польск. juszyć < прасл. juxa > юха, юшка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)