Лютэрка (ж.) ’драўлянае маленькае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй рух вялікага кола’ (в.-дзв., Шатал.). Да мутэрка (гл.). Параўн. таксама літэрка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліце́рка ’колца ў калаўроце, якое круціць шпульку’ (Касп.). Сапсаванае народнае *муце́рка. Параўн. бел. міёр. мітэрка (Шатал.), зах.-міёр. лютэрка (Крыўко, вусн. паведамл.), польск. зах., паморск. каш. muterka, muterek ’тс’, сілезск., лэнчыцк. ’гайка, шруба на канцы восі’. Змену губнога ў л параўн., напрыклад, у брасл. ліцірына́р = ветэрына́р (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)