лю́тар
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лю́тар |
лю́тары |
| Р. |
лю́тара |
лю́тараў |
| Д. |
лю́тару |
лю́тарам |
| В. |
лю́тара |
лю́тараў |
| Т. |
лю́тарам |
лю́тарамі |
| М. |
лю́тару |
лю́тарах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Лю́тар ’бязбожнік’ (Сцяц.), ст.-бел. лютаръ, лютеръ, люторъ, лютеранинъ (XVI ст.) ’лютэранец’, якія са ст.-польск. luter, lutaranin, luteryjanin. Утвораны ад прозвішча Марціна Лютэра — Luther, дзеяча нямецкай Рэфармацыі. Праціўнікі вучэння Лютэра збліжалі яго прозвішча з прыметнікам люты, параўн. лю́тыр ’мучыцель, кат’ (Нас.), са значэннем ’чужынец’: палес. оўруцк. лю́трі ’іншаверцы’ > ’чужаземцы’ (Булыка, Запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ка́львін ’свавольнік, вісус’ (Касп.). Бліжэйшы адпаведнік польск. (гл. першакрыніцу ў Карловіча, 2, 296) kalwin ’недаверак, бязбожнік*·, ад імя рэфарматара Кальвіна. Улічваючы, што ў любым выпадку слова з’яўляецца запазычаннем, нельга выключыць, што яно ўтворана ў польск. перыферыйным дыялекце. Спосаб утварэння (ад уласнага імя) даволі вядомы, параўн. лютар (з адмоўнай характарыстыкай) (Цыхун, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)