лю́лечкі
выклічнік
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лю́лі-лю́лечкі
выклічнік
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лю́лі-лю́лечкі дет. ба́ю-ба́юшки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лю́лечка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лю́лечка |
лю́лечкі |
| Р. |
лю́лечкі |
лю́лечак |
| Д. |
лю́лечцы |
лю́лечкам |
| В. |
лю́лечку |
лю́лечкі |
| Т. |
лю́лечкай лю́лечкаю |
лю́лечкамі |
| М. |
лю́лечцы |
лю́лечках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бай-ба́й
1. межд. лю́лі-лю́лі, лю́лі-лю́лечкі, бай-бай;
2. см. ба́иньки.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ба́ю межд., детск. / ба́ю-ба́й лю́лі-лю́лі;
ба́юшки баю́ лю́лі-лю́лечкі;
ба́ю-ба́юшки-баю́ ба́ю-ба́юшкі-баю́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дамаро́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Вырашчаны дома, у сваёй гаспадарцы; сваёй гадоўлі. Сядзіць дзед на палку каля калыскі, дамарослы тытун[ь] пакурвае з люлечкі, сваю звычайную песню спявае. Колас.
2. перан. Які навучыўся чаму‑н. саматугам; не прафесіянальны. Паліцыянтам, скваплівым на гарэлку, спецыяльна падсунулі гэтую торбу з гарэлкай, запраўленай сонным парашком. Хітра зроблена, нічога не скажаш. Гэта рабіў не нейкі дамарослы падпольшчык, а чалавек з галавой. Машара. // Невысокай вартасці, якасці; просты, прымітыўны. Праўда, гумар яго дамарослы, і Красак часам не узвышаецца да іроніі над сваімі уласнымі, падчас смешнымі, слабасцямі. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссаць, ссу, ссеш, ссе; сеем, ссяце; заг. ссі; незак., каго-што.
1. Рухамі губ і языка ўцягваць у рот якую‑н. вадкасць праз вузкую адтуліну ў чым‑н., смактаць (у 1 знач.). Ссаць малако праз соску з бутэлькі. // Карміцца малаком маці, усмоктваючы яго з грудзей, вымя. Дзіця ссала прагна, круцячы ад асалоды і задавальнення галоўкай і тыцкаючыся носікам у цёплыя матчыны грудзі. Васілевіч. Пасля было ціха, мычала толькі і пляскала языком цяля — ссала. Пташнікаў. // Смактаць (у 4 знач.). Ссаць пустышку. Ссаць палец. □ У час зімовай спячкі мядзведзь падтрымлівае сваё існаванне тым, што ссе лапу. «Полымя». // Разм. Курыць папяросу, люльку і пад. [Андрэй Руды] ссаў свае далікатныя папяросы-люлечкі, пускаў ноздрамі далікатныя струменьчыкі дыму. Мележ.
2. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.). Ссе пад лыжачкай. □ [Ігналю] робіцца моташна і нешта ссе ў грудзях. Бядуля.
•••
Ссаць кроў — тое, што і піць кроў (гл. піць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)