людскі́ гл. людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́дскі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лю́дскі лю́дская лю́дскае лю́дскія
Р. лю́дскага лю́дскай
лю́дскае
лю́дскага лю́дскіх
Д. лю́дскаму лю́дскай лю́дскаму лю́дскім
В. лю́дскі (неадуш.)
лю́дскага (адуш.)
лю́дскую лю́дскае лю́дскія (неадуш.)
лю́дскіх (адуш.)
Т. лю́дскім лю́дскай
лю́дскаю
лю́дскім лю́дскімі
М. лю́дскім лю́дскай лю́дскім лю́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

людскі́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. людскі́ людска́я людско́е людскі́я
Р. людско́га людско́й
людско́е
людско́га людскі́х
Д. людско́му людско́й людско́му людскі́м
В. людскі́ (неадуш.)
людско́га (адуш.)
людску́ю людско́е людскі́я (неадуш.)
людскі́х (адуш.)
Т. людскі́м людско́й
людско́ю
людскі́м людскі́мі
М. людскі́м людско́й людскі́м людскі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лю́дскі, -ая, -ае.

1. Чалавечны, паважлівы; уласцівы людзям.

Людскія адносіны.

2. Добры, прыгодны для чаго-н.

Гэта людская рэч.

|| наз. лю́дскасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

людскі́

1. (принадлежащий, свойственный человеку) челове́ческий, челове́чий;

л. род — челове́ческий род;

~кая прыро́да — челове́ческая приро́да;

2. (свойственный людям) людско́й;

а́я гаво́рка — людска́я молва́;

і́я кло́паты — людски́е забо́ты;

3. (недуховный) мирско́й; све́тский;

і́я спра́вы — мирски́е (све́тские) дела́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́дскі, ‑ая, ‑ае.

1. Чалавечны, пачцівы. Людскае абыходжанне.

2. Такі, як трэба; прыстойны. Максіму крыўдна станавілася за сваё жыццё, за тое, што ў яго і касцюма няма людскага, бо ўсе грошы забірае мачыха. Дайліда. [Тварыцкі:] — Каб людская жонка, можна было б разам з ёю рабіць усё, а то туляйся, як ад ворага. Чорны. / у знач. наз. лю́дскае, ‑ага, н. [Зіна:] Каб яе перуны высмалілі гэту вайну. Цяпер будзеш чакаць Івася можа тры гады... А колькі таго жыцця ў чалавека, а маладосці яшчэ менш. Ды я яшчэ людскага і не зазнала ў жыцці. Кучар.

3. Добры, прыгодны для чаго‑н. [Колас:] Пажар гэты я добра помню, бо я адзін быў пры маці і нічога людскага выхапіць з агню мы не змаглі. Лужанін. За кузняй сапраўды дзірванеў пустыр.. Яма на яме і адно каменне з жарствою. Там нават трава людская не расце. Якімовіч.

людскі́, а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да людзей, належыць людзям (у 1 знач.). Дзе-нідзе праснуе людская фігура і зараз жа знікне невядома куды. Колас. Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы. В. Вольскі. Знаць не знаў Паўночны полюс Урачыстасці такой. Тут спакон вякоў, ніколі Не было нагі людской. А. Александровіч. // Які складаецца з людзей. Людскі паток. □ Узнялася магутная людская хваля, ударыла громам воплескаў. Шамякін. // Які робіцца, ажыццяўляецца чалавекам, людзьмі. Людскія справы. □ Маўчыць усё навокала, не чутна гамонкі людской. Нікановіч.

2. Уласцівы людзям (у 1 знач.); чалавечы. Людскі лёс. Людская памяць. □ Вынікла новае мора, Пакорнае волі людской. Колас. [Салігорцы] шануюць слаўную памяць аб героях партызанах, якія аддалі тут сваё жыццё за шчасце людское. Кулакоўскі.

3. Які мае адносіны да людзей (у 2 знач.); іншы. — Хадзі ў калгас на работу, як людскія жонкі, будзеш мець і грошы і хлеб. Пальчэўскі.

4. Уст. Прызначаны для прыслугі. Запас .. [сухароў] Язэпка рабіў два апошнія дні — па кавалачку ад скупых лустак, што перападалі яму на людской кухні і ў лесарубнай арцелі. Якімовіч.

5. у знач. наз. людска́я, ‑ой, ж. Уст. Памяшканне для прыслугі пры панскім маёнтку. Пакінуўшы адурэлых паноў за віном, Пятро зачыніў іх у пакоі.., а сам прыйшоў у людскую і сказаў кухарцы: — Апошнія часы. І жывуць не па-людску, і пюць, як перад пагібеллю. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

людскі́ (які мае адносіны да людзей, які складаецца з людзей) mnschlich, Mnschen-;

людскі́ пато́к Mnschenstrom m -s, -ströme;

людскі́ нато́ўп Mnschenmenge f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лю́дскі (чалавечны) mnschlich, Mnschen-; höflich, respktvoll (пачцівы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лю́дзі, людзе́й, Д лю́дзям і людзя́м, Т людзьмі́; М лю́дзях і людзя́х.

1. мн. да чалавек; ужыв. таксама для абазначэння асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.

Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка). Л. навукі.

Маладыя л. (маладыя мужчыны).

2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.

Страты ў людзях і тэхніцы.

3. Кадры, працаўнікі.

Інстытуту патрэбны л.

4. Слугі, наймічкі, парабкі (уст.).

5. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы).

Не хвалі сябе, няхай л. пахваляць (прыказка).

Бываць на людзях — быць сярод людзей.

Вывесці ў людзі — дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве.

Выйсці ў людзі — дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве.

|| прым. людскі́, -а́я, -о́е.

Людская памяць.

Шчасце людское.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Людскі́, лю́цкій, лю́цькі, лю́дзкі, людськэ́й ’у якога высокая мараль, сумленны, шляхетны, зычлівы’, ’чалавечы’, ’прыстойны’, ’добры, прыгодны для чаго-небудзь’, ’людскі, чужы’, ’як у людзей’, ’ветлівы’, ’асабісты’ (Нас., Шат., Бяльк., ТСБМ, ТС; КЭС, лаг.), лю́дзка ’прыстойна, як у людзей’ (Шат.), лю́дско ’добра, удала’ (Сцяшк.); лю́дскі ’які належыць людзям’, ’уласцівы людзям’, ’уласцівы ніжэйшаму класу грамадства’, ’прызначаны для прыслугі’, ’меладычны (музыка)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом.; КЭС, лаг.); ’сялянскі’ (шальч., драг., Сл. ПЗБ); ст.-бел. людъскый ’чалавечы, людскі, які мае месца сярод людзей’, а з XVI ст. узнікае значэнне ’чалавечы, гуманны’ (Будлахаў, Гіст., 119). Да прасл. lʼudьskъ < lʼudьje, lʼudъ > лю́дзі, люд ’уласцівы людзям’, якому адпавядаюць літ. liáudiškas ’народны’, лат. ļaudisksлюдскі’ (Слаўскі, 4, 369–371). Сюды ж больш новая лексема адцягненага значэння людскасць, людзкость ’чалавечнасць, свецкасць, спагадлівасць’, ’уменне жыць з людзьмі’ (Нас., Касп., Гарэц., ТСБМ, ТС), ’далікатнасць, шляхетнасць’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)