Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЛЮДКО́ЎСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1877—99 у маёнтку Людкоў, цяпер вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Вырабляла аптэчны посуд, бутэлькі, аконнае шкло. Мела шклаварную печ. У 1890 выраблена больш за 68 тыс. скрынак аптэчнага посуду; у 1895 працаваў 61 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лоб
1. Пярэдняя ад вёскі частка лугу (Крыч.).
2. Узгорак, узвышша (Крыч.).
□ ур. Лобаўкі (частка лугу в.Людкоў) каля в. Асінаўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
МА́РЧАНКА (Іван Ягоравіч) (2.6.1923, в.Людкоў Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.4.1997),
бел. гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1980). Д-ргіст.н. (1969). Праф. (1970). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1950). Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1945—51 на парт. рабоце. З 1954 у Ін-це гісторыі АН Беларусі: навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1962—68 і 1976—81 нам. дырэктара, адначасова заг. сектара і аддзела. Асн. працы па гісторыі рабочага класа, калгаснага сялянства і культ. будаўніцтва. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т. 3, 5, 1973—75), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1—4, 1984—87), «Нарысаў гісторыі Беларусі» ў 2 ч. (ч. 2, 1995).
Тв.:
Аграрные преобразования в Белоруссии в 1917—1918 гг.Мн., 1959;
Рабочий класс БССР в послевоенные годы (1945—1950). Мн., 1962;
Белоруссия—Литва: содружество множит силы. Мн., 1985 (разам з Г.С.Мельянковым);
Белорусская ССР курсом перестройки. Мн., 1989 (разам з У.І.Навіцкім).
2. Сухадольная сенажаць і паша; невялікі лужок сярод поля (Віц.Нік. 1895, Докш., Віц.Сен.Касп., Слаўг., Смален.Дабр., Тал.Мядзв., Уш.). Тое ж пожань (Сен.Касп.), пожанька, пожанка (Віц.Нік. 1895, Сен.Чашн.Касп., Слаўг.).
3. Заліўны луг (Ветк.).
□в. Пожынкі Сен., ур. Пожанька (балота) каля в.ЛюдкоўСлаўг., ур. Шырокая пожня (сенажаць) каля в. Чарсвяны Уш., ур. Пожня (луг каля р. Пацэі) недалёка ад в. Сьенск Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)