любі́знік, -у, м.

Нагаворнае зелле, якое нібыта здольна прывабіць, прычараваць каханага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любі́знік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. любі́знік
Р. любі́зніку
Д. любі́зніку
В. любі́знік
Т. любі́знікам
М. любі́зніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

любі́знік, -ку м., прост. приворо́тное зе́лье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

любі́знік, ‑у, м.

Разм. Прываротнае зелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любе́знік 1, любі́знік ’нагаворнае зелле, якім прычароўвалі хлопца да дзяўчыны’ (Сцяшк., Багд., Шн. 3, Касп., Шат., ТС), любізнік ’злая істота’ (Інстр. II), браг. любіснік ’любіста’ (Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі назваў раслін, якія ўзыходзяць да ⁺любезны (польск. lubiezny, lubieżny, рус. любезный): польск. lubieznka, lubieżnka ’стальнік, Ononis arvensis L.’ і lubeznka ’жаўтазель, Genista L.’, — і назваў расліны любі́ста (любі́сцік), ’Levisticum officinale Koch.’ Гл. яшчэ любі́ста, любі́сцік.

Любезнік 2 ’палюбоўнік, каханак’ (ТС), ст.-польск. lubiezny, славен. ljubêznik, серб.-харв. ljūbeznik, љу̀безник ’тс’, ’сябар’. Прасл. lʼubezьnikъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)