любля́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. любля́нскі любля́нская любля́нскае любля́нскія
Р. любля́нскага любля́нскай
любля́нскае
любля́нскага любля́нскіх
Д. любля́нскаму любля́нскай любля́нскаму любля́нскім
В. любля́нскі (неадуш.)
любля́нскага (адуш.)
любля́нскую любля́нскае любля́нскія (неадуш.)
любля́нскіх (адуш.)
Т. любля́нскім любля́нскай
любля́нскаю
любля́нскім любля́нскімі
М. любля́нскім любля́нскай любля́нскім любля́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КУ́ЧАН ((Kučan) Мілан) (н. 14.1.1941, Крызеўцы, Славенія),

славенскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Люблянскі ун-т. З 1958 у федэрацыі камуністаў Славеніі. У 1963—65 заг. камісіі па пытаннях адукацыі ЦК Саюза моладзі Славеніі (СМС), у 1968—69 старшыня ЦК СМС. У 1978—86 старшыня скупшчыны (парламента) Сацыяліст. рэспублікі Славеніі ў складзе Югаславіі. У 1986—89 старшыня ЦК Саюза камуністаў Славеніі. З крас. 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума Рэспублікі Славенія (у чэрв. 1991 абвясціла сябе незалежнай дзяржавай). З снеж. 1992 прэзідэнт Славеніі.

т. 9, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БОР (Bor) Матэй [сапр. Паўшыч

(Pavšič) Уладзімір; н. 14.4.1913, Гргар каля Горыцы, Славенія], славенскі пісьменнік. Правадз. чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1965),

чл.-кар. Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Люблянскі ун-т (1937). Удзельнік антыфаш. барацьбы, тэма якой займае важнае месца ў яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Бурай адолеем буру» (1942), «Плюшч над прорваю» (1952), «Сляды нашых ценяў» (1958), «Брыдзём, брыдзём», «У летняй траве» (абодва 1963), «Баладныя матывы» (1971), раманаў «Далячыні» (1961), «Адкінутыя» (1980), п’ес «Пан Лісяк», «Турма адкрылася», «Абдзіртусы» (усе 1944), «Цяжкі час» (1946), «Сусвет у акварыуме» (1955), «Школа ночы», «Зоркі вечныя» (абедзве 1971), зб. артыкулаў «Крытыка» (1961) і інш. На бел. мову асобныя вершы Бора перакладалі Н.​Гілевіч, К.​Севярынец, І.​Чарота. У Бел. т-ры імя Я.​Купалы ў 1984 ставілася яго п’еса «Зоркі вечныя».

Тв.:

Izbrano delo. Sv. 1—4. Ljubljana, 1973—77;

Zvezde so večne: Izbor. Ljubljana, 1977.

І.​А.​Чарота.

т. 3, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)