любава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. любава́нне
Р. любава́ння
Д. любава́нню
В. любава́нне
Т. любава́ннем
М. любава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

любава́нне ср. любова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

любава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. любавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

любава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н.

Л. прыродай.

Л. прыгажосцю артысткі.

|| зак. палюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся.

|| наз. любава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любова́ние любава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замілава́нне, -я, н.

Пачуццё пяшчоты да каго-, чаго-н., любаванне кім-, чым-н.

Слёзы замілавання.

Прыйсці ў з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самалюбава́нне, ‑я, н.

Любаванне самім сабой, сваімі здольнасцямі, поспехамі. [Жураўскі] ў першыя ж хвіліны знаёмства адрэкамендаваў сябе Лемяшэвічу і зрабіў гэта ўмела і проста, без ценю выхвалення ці самалюбавання. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замілава́нне, ‑я, м.

Стан расчуленасці, пачуццё пяшчоты да каго‑, чаго‑н., любаванне кім‑, чым‑н. Плывуць і плывуць вясновыя напевы. Сэрца замірае ад замілавання. Пянкрат. З вялікай любасцю і замілаваннем гляджу я на нашу цудоўную моладзь і часта ёй зайздрошчу. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРЫ́Н (сапр. Агата Карын; 1653 або 1658, г. Кіёта, Японія — 1743 або 2.6.1716),

японскі жывапісец, каліграф, майстар маст. лаку, кераміст. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Агата Сакэн, у Кано Ясунобу і Кано Цунэнобу. Заснавальнік яп. дэкар. школы жывапісу, т. зв. школа Сатацу-Карын. Працаваў у жанрах «кветкі-птушкі», «людзі». Жывапісным творам уласцівы тонкае адчуванне прыгажосці свету, буйныя маштабы выяў, насычанасць каларыту, лёгкасць і раскаванасць манеры пісьма: скруткі «Партрэт Накамура Куранасукэ» (1704), «Азалія каля ручая», «Восеньскія кветкі», «Любаванне касачамі»; парныя шырмы «Квітненне белай і чырвонай слівы» (каля 1710), «36 праслаўленых паэтаў», «Касачы», «Паўліны і мальвы». Размалёўваў вееры, блюды, шкатулкі для пісьмовых прылад і інш.

Карын. Дэталь размалёўкі шырмы «Паўліны і мальвы». Пач. 18 ст.

т. 8, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пасеі́зм

(фр. passeisme, ад passe = мінулае)

цяга да мінулага, любаванне ім пры знешне абыякавых, а ў сапраўднасці варожых адносінах да сучаснага, да прагрэсу; кансерватызм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)