Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
лысу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.
1. Вадаплаўная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка-белым участкам скуры на лбе.
2.Разм. З белай плямай на лбе (пра карову, цяля і інш.). На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла; яму дружна адгукнуліся рагулі і лысухі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЫСУ́ХА (Fulica atra),
птушкасям. пастушковых атр. жураўлепадобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі пералётны і пралётны від. Жыве на вадаёмах, зарослых трыснягом і чаротам. Трымаецца чародамі. Нар. назвы: вадзяная курыца, лыска, лысоха.
Даўж. да 45 см, маса да 900 г. Апярэнне цьмяна-чорнае, на брушку з шараватым адценнем. На лбе белая, голая (лысая) мясціна скуры (адсюль назва). Дзюба канічная, кароткая, белая. Лапы шэрыя. Пальцы з плавальнымі перапонкамі. Добра плавае і нырае Корміцца мяккай воднай расліннасцю, лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, рыбай. Нясе да 15 яец. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лысу́ха ’балотная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка белым участкам скуры на лбе, Fulica atra’ (Анік., Дразд., ТСБМ); лысоха ’тс’ (гом., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Да лы́сы (гл.). Параўн. лы́ска. Булахоўскі (Вибр. пр., 3, 221) прыводзіць іншыя ўсх.-слав. назвы гэтай птушкі: лысена, лысана, лыс.
Лы́суха ’высокае месца, дзе нічога не расце’ (малар., Нар. лекс.), ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (івац., Жыв. сл.; пруж., КЭС), лысу́ха ’абложная зямля’ (светлаг., петрык., ДАБМ; паўд.-мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́сіца1 ’птушкалысуха, Fulica atra’. Да лы́сы (гл.). Птушка мае на ілбе белую лысіну. Гл. яшчэ лыска, лысоха ’тс’.
Лы́сіца2 ’неўрадлівае поле’ (калінк., Выг.), ’непакрытае расліннасцю месца’ (маг., мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Параўн. і лысіна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
coot[ku:t]n.
1.zool.лысу́ха (вадаплаўная птушка)
2.infml прасця́к, ду́рань;
old cootAmE, infml ду́рань
♦
as bald as a cootBrE, infml ≅ зусі́м лы́сы/лы́сы як кале́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Машонка1 ’порхаўка’ (Інстр. II; уздз., Нар. словатв.). Да машна́ (гл.).
*Машонка2, мошо́нка ’нейкая птушка, што робіць сабе гняздо з моху’ (ТС). Да мох (гл.). Утворана ад прыметніка mъšěmъ ’мохавы’, як лозянка ’лысуха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́ска ’пралышанае месца на бервяне’ (Бяльк.), ’жывёла (карова, конь, сабака) з белай плямай на ілбе’ (Нас.; КЭС, лаг.; паўн.-зах., пін., КЭС), ’птушкалысуха, Fulica atra’ (светлаг., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Укр.ли́ска, рус.лыска, польск.łyska, каш.lëska, liska, н.- і в.-луж.łyska, чэш., славац.lyska, славен.lȋska ’карова’, črna liska ’лысуха’, серб.-харв.ли̏ска, балг.лиска. Прасл.lysъka ’лысуха’, ’свойская жывёліна з белай плямай на ілбе’, ’месца аголенае і свяцейшае за астатняе’ (Слаўскі, 5, 419–421). Утворана ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.). Аналагічна і ў іншых мовах, напр., ням.Blesse ’белая пляма ў жывёл на ілбе’ ∼ Blasshuhn ’вадзяная курка’ (гл. яшчэ Скок, 2, 307; БЕР, 3, 423).