лыго́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лыго́ўка лыго́ўкі
Р. лыго́ўкі лыго́вак
Д. лыго́ўцы лыго́ўкам
В. лыго́ўку лыго́ўкі
Т. лыго́ўкай
лыго́ўкаю
лыго́ўкамі
М. лыго́ўцы лыго́ўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Лыго́ўка ’луг для мыцця бялізны’ (Шат.). Відаць, да луг3 (з пераходам у > ы), аднак, беручы пад увагу балг., банацк. ли́га ’адцэджаная вада з хатняга мыла’, можна дапусціць сувязь бел. лексемы таксама і з польск. варш. ligać się ’слізгацца’, серб.-харв. ligùrati ’ездзіць на санках’, макед. лизга се ’коўзацца’, лизгач ’канькабежац’, лига і балг. лига ’сліна’, ’слізь’, якія да прасл. liga < і.-е. *(s)lei‑g‑ ’слізкі, ліпкі’ (БЕР, 3, 392–393; Слаўскі, 4, 250; Бязлай, 2, 139–140).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)