Лу́шчыкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Лу́шчыкі
Р. Лу́шчыкаў
Д. Лу́шчыкам
В. Лу́шчыкі
Т. Лу́шчыкамі
М. Лу́шчыках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Лу́шчык1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)