лушпаві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лушпаві́на лушпаві́ны
Р. лушпаві́ны лушпаві́н
Д. лушпаві́не лушпаві́нам
В. лушпаві́ну лушпаві́ны
Т. лушпаві́най
лушпаві́наю
лушпаві́намі
М. лушпаві́не лушпаві́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Лушпа́ ’грэцкія высеўкі (пасля прасейвання)’ (навагр., Жыв. сл.), лун., стол. лу́шпа ’шалупайка яйка’ (ЛАПП). Укр. лушпа́ ’тс’, ’шалупіны, шалупайкі, скурка’, луска рыбы’, макед. лушпа ’тс’, балг. лу́шпа ’шалупайка яйка’ — з экспрэсіўнай заменай с > ш. Але амаль усе слав. мовы маюць формы, якія адпавядаюць прасл. luspa: бел. лушпі́на, лушпі́ны, лушпі́нне, лушпэ́нэ ’лупіна, лупіны’ (ТСБМ; лях., Янк. Мат.; Вешт. дыс., Сцяшк., Сл. ПЗБ), укр. лу́спа, луспа́, лушпи́на, лушпе́на, рус. луспа́, паўд., разан. лушпи́на, лушпайка, ст.-рус. луспа, польск. łuspina, серб.-харв. љу̏спа, лушпи̏на, макед. луспа, lúspitʼạ, лю́спа, лушпа, балг. лу́спа, луспъ, луспи, люспа, люспъ, ц.-слав. луспа. Прасл. luspa (< lou‑sp‑a < і.-е. *leu‑) > luspina ’покрыва пладоў, насення’, ’лупіна’, ’луска’, ’шалупайка’ (Слаўскі, 5, 361–363; БЕР, 3, 523–524, 531–532; Фасмер, 2, 535–536, 538; Куркіна, Этимология–82, 68–73). Сюды ж пін. лушпаві́на (Нар. лекс.), лушпа́і (Жд. 1), лушпа́іна (ТС), нараўл. лупша́йкі (Мат. Гом.), лушпа́йка, ‑кі, лушупа́йка (ТСБМ, Уладз., Вешт. дыс., Некр., Сцяшк.; шкл., Мат. Маг., Янк. 1), лушупа́йкі (ТС; браг., Нар. словатв.), лушпа́ўка (пін., Нар. лекс.), лушпая́ ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)