лучы́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
лучу́ся |
лу́чымся |
| 2-я ас. |
лу́чышся |
лу́чыцеся |
| 3-я ас. |
лу́чыцца |
лу́чацца |
| Прошлы час |
| м. |
лучы́ўся |
лучы́ліся |
| ж. |
лучы́лася |
| н. |
лучы́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
лучы́ся |
лучы́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
лу́чачыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Луча́ць 1 ’яднаць, злучаць, з’ядноўваць’, славін. łąčac ’тс’. У іншых слав. мовах толькі ў прэфіксальных варыянтах. Да прасл. lǫčati — ітэратыў да lǫčiti > лучы́ць 1 (гл.).
Луча́ць 2 ’трапляць у цэль, падладжвацца’ (Гарэц., ТСБМ, Янк. 2, Дразд., Нас. Сб., Юрч. Фраз. 3, Касп.; мсцісл., дзісн., КЭС), ’цэліцца, прыцэльвацца’ (ТС), ’намервацца’ (Сцяшк. Сл.), паст. ’штурхаць нагой’, лаг. ’улоўліваць’ (Сл. ПЗБ), луча́ці ’страляць з лука’ (Ян.), луча́цца ’трапляцца, здарацца, мець месца’ (Нас., Шат.; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́чна ’трапна, у цэль’, лу́чны ’трапны’, ’шчаслівы, удачлівы’ (Нас.). Да лу́чыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)