Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш. praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск. trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луснец ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib.’ (віц., Кіс.; Бел. зельн.). Славен. lûsnec ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ Да лу́снуць (< лу́скаць2). Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40). Гл. таксама лускавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)