Лудзіты 2/77; 3/222; 4/460; 6/431

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУДЗІ́ТЫ (англ. Luddites),

удзельнікі стыхійных рабочых выступленняў у Англіі 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. супраць укаранення ў прамысловасць машын, якія яны лічылі прычынай свайго гаротнага становішча. Назва ад імя легендарнага рабочага Н.Луда, які нібыта першы зламаў свой станок. Рух Л. пачаўся каля 1760 у гарадах Шэфілдзе і Нотынгеме і ў пач. 19 ст. ахапіў амаль усю Англію. Яны нападалі на фабрыкі і знішчалі машыны, асабліва ткацкія. Нягледзячы на ўвядзенне ўрадам у 1769 і ў 1812 смяротнага пакарання для Л., іх рух працягваўся да 1830-х г.

т. 9, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лудзі́ты

(англ. Luddites, ад N. Ludda = прозвішча рамесніка, які, згодна з паданнем, першым разбіў свой вязальны варштат у знак пратэсту супраць самавольства гаспадара)

удзельнікі стыхійных рабочых хваляванняў у Англіі ў другой пал. 18 — пач. 19 ст. супраць прымянення машьш, якія павялічвалі колькасць беспрацоўных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)