Лубянскія вышэйшыя жаночыя курсы 3/214
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
лубя́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
лубя́нскі |
лубя́нская |
лубя́нскае |
лубя́нскія |
| Р. |
лубя́нскага |
лубя́нскай лубя́нскае |
лубя́нскага |
лубя́нскіх |
| Д. |
лубя́нскаму |
лубя́нскай |
лубя́нскаму |
лубя́нскім |
| В. |
лубя́нскі (неадуш.) лубя́нскага (адуш.) |
лубя́нскую |
лубя́нскае |
лубя́нскія (неадуш.) лубя́нскіх (адуш.) |
| Т. |
лубя́нскім |
лубя́нскай лубя́нскаю |
лубя́нскім |
лубя́нскімі |
| М. |
лубя́нскім |
лубя́нскай |
лубя́нскім |
лубя́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ВЫШЭ́ЙШЫЯ ЖАНО́ЧЫЯ КУ́РСЫ,
прыватныя вышэйшыя жаночыя навуч. ўстановы універсітэцкага тыпу ў Расіі ў 1860-я г. — 1917. Узніклі пад уплывам грамадскага руху 1860-х г. за жаночую адукацыю (паводле універсітэцкага статута 1863 жанчын ва ун-ты не прымалі).
Першыя вышэйшыя жаночыя курсы адкрыты ў 1869 (Аларчынскія ў Пецярбургу, Лубянскія ў Маскве). У 1872 засн. Вышэйшыя жаночыя мед. курсы пры Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу і вышэйшыя жаночыя курсы праф. Маскоўскага ун-та У.І.Гер’е (у Маскве), у 1876 — у Казані, у 1878 — у Пецярбургу (Бястужаўскія курсы), у 1879 — у Кіеве. Паводле ўказа ад 12.5.1886 большасць вышэйшых жаночых курсаў забаронена. Пад уплывам рэв. руху канца 19 — пач. 20 ст. сталі аднаўляцца. У 1904 у Пецярбургу адкрыты Сцебутаўскія вышэйшыя жаночыя с.-г. курсы (засн. рус. вучоным І.А.Сцебутам). Існавалі на дабрачынныя сродкі. Выпускніцы мелі права выкладаць у жаночых сярэдніх навуч. установах і малодшых класах мужчынскіх сярэдніх школ. Найб. значэнне ў развіцці жаночай адукацыі ў Расіі мелі вышэйшыя жаночыя курсы Гер’е і Бястужаўскія курсы. Пасля 1917 вышэйшыя жаночыя курсы часткова зачынены, некаторыя рэарганізаваны і ўвайшлі ў склад адзінай вышэйшай школы.
т. 4, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)