лубо́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лубо́чны лубо́чная лубо́чнае лубо́чныя
Р. лубо́чнага лубо́чнай
лубо́чнае
лубо́чнага лубо́чных
Д. лубо́чнаму лубо́чнай лубо́чнаму лубо́чным
В. лубо́чны (неадуш.)
лубо́чнага (адуш.)
лубо́чную лубо́чнае лубо́чныя (неадуш.)
лубо́чных (адуш.)
Т. лубо́чным лубо́чнай
лубо́чнаю
лубо́чным лубо́чнымі
М. лубо́чным лубо́чнай лубо́чным лубо́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тандэ́т ’дрэнная танная рэч; нізкаякасны выраб’ (ТСБМ, Варл.), ’дзяшоўка; таўкучка’ (Байк. і Некр.), ’месца гандлю старымі, ужыванымі рэчамі’ (Жд. 3), ’таўкучка, дзе ўсё можна купіць танна’ (Нас.), на тандэ́т ’абы-як’ (Сл. ПЗБ), на тандэ́та ’на скорую руку, абы-як’ (ТС), тандэ́тны ’танны, лубочны’ (Байк. і Некр.), ’танны, нетрывалы, зроблены не на заказ’ (Касп., Стан.), ’нястала, похапкам зроблены, танны’ (Нас.), ст.-бел. танде́та ’базар, таўкучка’ (XVI ст., КГС). Праз польск. tandet, tandeta ’няякасны тавар, рыззё, халтура; барахолка’ або непасрэдна з мовы ідыш — з tandet ’тс’, tandetne(r) ’халтурны’ (Шульман, Полымя, 1926, 8, 213), параўн. nejen af tandet ’хутка і кепска (шыць)’ (Астравух, Ідыш-бел. сл. 789), што звязана з ням. Tändelmarkt ’таўкучка’, якое ад Tand ’дробязь, драбяза’; фіналь ‑eta на польскай глебе па аналогіі з wendeta ’таўкучка’ (Брукнер, 565). Не выключана паходжанне тэрміна з раманскіх моў, параўн. ісп. tanto ’пакупная цана; грошы для гульні’, што ўзыходзіць да лац. tantym ’столькі, такая колькасць’, гл. Фасмер, 4, 18; ЕСУМ, 5, 514.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)