Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ло́пух, -у, мн. -і, -аў, м.
Травяністая расліна сямейства складанакветных з буйным шырокім лісцем і ўчэпістымі калючымі галоўкамі, а таксама ліст гэтай расліны; дзядоўнік.
|| прым.ло́пухавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«Лопухавы алей» 6/425
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ПУХ (Arctium),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды Л.: вялікі (A. lappa, нар. назвы брылі, дзяды, задзёрка, сабачнік), лямцавы (A. tomentosum, нар. назвы лопуцень, лапушнік, рапей), малы (A. minus), дуброўны (A. nemorosum). Трапляецца на пустках, каля жылля.
Двухгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком. У каранях 20—45% інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей, настой з іх — лек. сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя. Лек, меданосныя, харч., дэкар. расліны.