Лод ’лёд’ (Булг.) у словазлучэнні на лоду. Паводле Р. У. Краўчука (вусн. паведамл.), ацвярдзенне л‑ адбылося ў выніку блытаніны паводле зваротнай аналогіі. Параўн. палес.кынь ’конь’ — Р. скл. коня́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кало́да², -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ло́д, ж.
Камплект ігральных карт.
У калодзе 52 карты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клубняпло́ды, -аў, адз. -ло́д, -а, М -дзе, м.
Харчовыя, кармавыя і тэхнічныя расліны, якія ўтвараюць на падземных сцёблах клубні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кало́да¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ло́д, ж.
1. Кароткае тоўстае бервяно.
2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва.
Чатыры калоды пчол.
3.перан. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (разм., пагард.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ТЭЛЬ-АВІ́Ў,
горад у Ізраілі, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Каля 400 тыс.ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (т.зв. агламерацыя Дан) каля 2 млн.ж. (2001). Марскі порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт (Ліда, або Лод). Гал.эканам. і культ. цэнтр, канцэнтруе ў агламерацыі больш за 50% прамысл. прадпрыемстваў краіны.
Прам-сць: маш.-буд., металаапр., хім., фармацэўтычная, тэкст., харч., папяровая, гарбарна-абутковая, паліграфічная. Апрацоўка алмазаў. 2 ун-ты. «Суламіфкансерваторыя». Музеі: археал., Гаарэц-музей і інш. Праводзіцца Міжнар. фестываль музыкі і драмы (з 1961).
Засн. ў 1909 яўр. каланістамі на Пн ад старажытнага г. Яфа (у 1949 зліўся з ім). У 1936 пабудаваны марскі порт. Пасля ўтварэння ў 1948 дзяржавы Ізраіль стаў яго сталіцай. Нягледзячы на перанос урада і парламента Ізраіля ў г. Іерусалім, Т.-А. па-ранейшаму прызнаецца ААН і сусв. супольнасцю сталіцай Ізраіля.