лицева́ть несов. (перелицовывать, перешивать) ніцава́ць, пераніцо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ніцава́ць несов. лицева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераніцо́ўваць несов. перелицо́вывать, лицева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ніцава́ць ’пераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск. nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус. лицевать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліцава́ць1 ’перашываць, робячы спод верхам’ (Нас., Шат.), ліцуваньне ’ніцаванне’ (Юрч. Вытв.), ліцёваны ’ніцаваны’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лицювати, рус. лицевать, польск. licować, чэш. licovati, славац. licovat ’тс’. Паўн.-слав. licevati < lice ’твар’ > лицо (Слаўскі, 4, 239–240).

*Ліцава́ць2, ліцёва́ті ’адпавядаць пэўным нормам, правілам’ (беласт., Сл. ПЗБ) запазычана з польск. licować ’адпавядаць, гарманіраваць з чым’. Да паўн.-слав. licevati. Параўн. балг. невестино лице ’знак цнатлівасці на шлюбнай кашулі маладой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)