Ле́шна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ле́шна
Р. Ле́шна
Д. Ле́шну
В. Ле́шна
Т. Ле́шнам
М. Ле́шне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛЕ́ШНА,

возера, гл. Сосна.

т. 9, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лешна (воз.), гл. Сосна

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лешна (р., бас. Свольны) 9/450

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лешна (воз., бас. Дзівы) 4/455

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лешна (маёнтак, Ваўкавыскі пав.) 2/209

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ШНА,

возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км², даўж. 700 м, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2 км.

Схілы катлавіны выш. 3 м (на ПнЗ, З і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Жэнна.

т. 9, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сосна,

возера Лешна ў Полацкім р-не.

т. 15, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Leszno

н. г. Лешна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПЛАЦІ́ШНА,

возера ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 20 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,23 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 260 м, найб. глыб. 17,9 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км. Пл. вадазбору 1,45 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—5 м (на З і ПнУ да 8 м, стромкія), параслі лесам, на З часткова разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыб. 5—7 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Выцякае ручай у воз. Лешна.

т. 12, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)