лечи
Том: 17, старонка: 20.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Ле́гчы, ле́гшы, ле́гці, ле́хчы, стол. лі́гты, драг. ле́жтэ ’легчы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Сцяшк.; Лучыц-Федарэц, Вярэніч, вусн. паведамл.), ’настаць’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лягти, лягчи, рус. лечь, паўн. легчи́, якут. легти́, ст.-рус. лечи, лещи, польск. lec, чэш. lehl ’лёг’, мар. ľéžu ’лягу’, ст.-чэш. léci, славен. lę́či, серб.-харв. ле̏ћи, ст.-слав. лешти. Прасл. leg‑ti — першасны інхаатыў ад ležati ’ляжаць’, і.-е. *legh‑ ’легчы, ляжаць’ (Слаўскі, 4, 92–93; Фасмер, 2, 490). Драг. ле́жтэ мае ‑ж‑ замест ‑г‑ пад уплывам лыже́тэ ’ляжаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лячы́ць, зах.-палес. лі́чытэ ’спыніць развіццё хваробы пры дапамозе лекаў ці іншых медыцынскіх сродкаў’ (Яруш., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ). Укр. лі́чити, рус. лечи́ть; польск. leczyć, каш. lečëc, палаб. lecĕ, чэш. léčiti, славац. liečiť; славен. lèčiti, серб.-харв. ле́чити, макед. лечи, лекува, балг. леча́, ц.-слав. лѣчити, ст.-слав. лѣчити. Прасл. lěčiti ’лячыць’, утворанае ад lěkъ > лек (гл.). Слаўскі (4, 104–105) супраць прыняцця тлумачэння Стэндэр–Петэрсена (Slav.-germ., 330), які лічыў прасл. lěčiti запазычаннем з прагерм. lēkjan ’тс’. Агляд л-ры гл. Фасмер (2, 477–478).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)