ле́сціцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ле́шчуся ле́сцімся
2-я ас. ле́сцішся ле́сціцеся
3-я ас. ле́сціцца ле́сцяцца
Прошлы час
м. ле́сціўся ле́сціліся
ж. ле́сцілася
н. ле́сцілася
Загадны лад
2-я ас. ле́сціся ле́сціцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ле́сцячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Але́сіца ’лухта, глупства’ (Нас.), алесіць ’гаварыць прывабна, гаварыць лухту’ (Нас.) з акалесіца. Параўн. рус. околёсица лухта, глупства’, околёсная ’тс’, околёсина ’след кола пры павароце’. Усё гэта да калёсы (Міклашыч, 124). Семантычна параўн. лац. delīrus ’вар’ят’ (= які сышоў з баразны) да līra ’баразна’ і бел. зʼехаць з глузду (Мартынаў, Лекс. Палесся, 14). Значэнне ’гаварыць прывабна’ ў дзеяслова алесіць, відаць, пад уплывам лесціцца (гл.). Не выключаны таксама ўплыў куралесы ’небыліца’ (гл.). Нас., 363, перакладае алесіць ’куролесить, нести вздор’ (Мартынаў, SlW, 65–65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёстачкі, ле́стачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні, кампліменты’, ’падлізванне’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бес., Яруш., КЭС, лаг.; калінк., З нар. сл.), ле́стачка ’падліза’, ’пястун’ (Нас.) разам з дзеясловам ле́сціцца ’лашчыцца, лёсткамі здабываць прыхільнасць’ (Нас.) узыходзяць да прасл. lьstь ’ліслівасць’ (ст.-слав. льсть, ст.-рус. льсть, лесть, ст.-бел. лесть — з XIV ст.), якое запазычана з прагерм. listi‑. Параўн. гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’, ст.-в.-ням. list ’мастацтва, мудрасць’ (Фасмер, 2, 487; Махэк₂, 327; Слаўскі, 4, 177; Бязлай, 2, 135; Мартынаў, Лекс. взаим., 48–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)