лесапі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

2. Тое, што і лесапільня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесапі́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лесапі́лка лесапі́лкі
Р. лесапі́лкі лесапі́лак
Д. лесапі́лцы лесапі́лкам
В. лесапі́лку лесапі́лкі
Т. лесапі́лкай
лесапі́лкаю
лесапі́лкамі
М. лесапі́лцы лесапі́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лесапі́лка ж. (машина) лесопи́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лесапі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

2. Невялікая лесапільня; тое, што і лесапільня. У двары лесапілкі, над абрывам хадзіў вартавы і нікога не падпускаў да ракі. Шамякін. У пошуках кавалка хлеба .. [Людвігу Сцяпанавічу] давялося працаваць чорнарабочым на лесапілцы і прадаўцом газет. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесапі́лка ж. разм. гл. лесапільня

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ґа́тарлесапілка (машына); лесапільня (завод)’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з ням. Gatter ’лесапільны станок’ (так у Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лесопи́лка разг.

1. (машина) лесапі́лка, -кі ж.;

2. (завод) пі́льня, -ні ж., лесапі́льня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарта́к ’лесапільны завод’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), ’лесапілка’ (Жд. 2; пруж., Ск. нар. мовы), терта́к ’тс’ (Вруб.). З польск. tartak ’лесапільны завод’ ад дзеепрыметніка tarty ’цёрты’ < trzeć ’церці’ (гл. церці), старое значэнне ’пілаваць’ (Борысь, 628; Трубачоў, Ремесл. терм., 377), параўн. тарчыца ’дошка’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падвы́сіць, ‑высіў, ‑высіш, ‑высіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Падняць вышэй. Падвысіць флаг. Падвысіць шлагбаум. // Зрабіць больш высокім у параўнанні з якім‑н. узроўнем. Там, у канцы Грыняў, дзе лесапілка, падвысілі плаціну. Пташнікаў.

2. Перавесці на больш высокую пасаду. Падвысіць у званні. □ [Янкавец] звярнуўся да прыстава: — Скажыце, вас напэўна падвысяць па службе? Колас.

3. Павялічыць, надбавіць (пра цэны, нормы і пад.). [Сегень:] — Няхай жа кожны з нас паставіць перад сабою задачу падвысіць на новы месяц норму свайго вырабу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́хкаць, ‑ае; незак.

Разм.

1. Стукаць. Тахкае і прарэзліва шуміць за Грынямі на рацэ калгасная лесапілка. Пташнікаў. / Пра часткі механізмаў, што працуюць. Непадалёк .. аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка. / Пра аўтаматычную зброю. Тахкае кулямёт.

2. Рытмічна пульсаваць, моцна біцца, стукаць (пра сэрца). Моцна-моцна тахкае .. сэрца, нібы хочучы вырвацца, паляцець з грудзей. Лынькоў. Сэрца ў .. [Цімоха] тахкала так моцна, што, мабыць, пачуў і .. [Сымон]. Навуменка. // безас. Пра пачуццё шуму, удараў (у галаве, вушах і пад.). Тахкае і баліць у галаве. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)