ле́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ле́ра ле́ры
Р. ле́ры ле́р
Д. ле́ры ле́рам
В. ле́ру ле́ры
Т. ле́рай
ле́раю
ле́рамі
М. ле́ры ле́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́ра ж., уст., см. лі́ра I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́ра, ‑ы, ж.

Уст. Ліра ​1 (у 2 знач.). У спевы ўпляталіся рыпучыя галаслівыя гукі леры. Мурашка. Рукі мерна корбу леры круцяць. Ліхадзіеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лера

т. 9, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ле́ра ж муз паэт Lier f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сом Лера

т. 15, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ру́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Перарывіста і надакучліва плакаць. — Гу-гу-гу! — румзаў бедны хлопчык, прыпаўшы да скуркі тварам. Гарэцкі. Дзіця бясконца румзала, цягнула, як лера, брыкалася, а .. [жанчына] то ўгаворвала, то гушкала яго, то спакушала цукеркаю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́ра ’даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (ТСБМ, Маш., Яруш.), ле́ра, ле́рэя ’тс’ (ТС, Сцяшк., Бяльк.), рэля (БелСЭ, 6). Паводле Слаўскага (4, 276), запазычана з польск. мовы, у якой lira паходзіць з лац. lyra < ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Формы ле́ра, ле́рэя, відавочна, звязаны з ням. Leier; яны маглі ўзнікнуць на польскай тэрыторыі (параўн. польск. lejer), а пасля ўступіць у кантамінацыю з ліра. Сюды ж лірнік ’вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампаніруе сабе на ліры’ (ТСБМ), ’цымбаліст’ (Яруш., Інстр. I), лірніцкія (песні) ’жабрацкія’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lira

ж.

1. муз. ліра; лера;

2. паляўн.. хвост цецерука

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ли́раI

1. муз., ист., перен. лі́ра, -ры ж.;

2. (белорусский и украинский музыкальный инструмент) лі́ра, -ры ж., уст. ле́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)