ле́нінскі, -ая, -ае.

Створаны У. І. Леніным, уласцівы У. І. Леніну, які адносіцца да паслядоўнага ажыццяўлення прынцыпаў ленінізму.

Л. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ле́нінскі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Ле́нінскі
Р. Ле́нінскага
Д. Ле́нінскаму
В. Ле́нінскі
Т. Ле́нінскім
М. Ле́нінскім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́нінскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ле́нінскі ле́нінская ле́нінскае ле́нінскія
Р. ле́нінскага ле́нінскай
ле́нінскае
ле́нінскага ле́нінскіх
Д. ле́нінскаму ле́нінскай ле́нінскаму ле́нінскім
В. ле́нінскі (неадуш.)
ле́нінскага (адуш.)
ле́нінскую ле́нінскае ле́нінскія (неадуш.)
ле́нінскіх (адуш.)
Т. ле́нінскім ле́нінскай
ле́нінскаю
ле́нінскім ле́нінскімі
М. ле́нінскім ле́нінскай ле́нінскім ле́нінскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́нінскі ле́нинский;

л. камсамо́лист. ле́нинский комсомо́л;

л. стыль — ле́нинский стиль;

л. прызы́ўист. ле́нинский призы́в;

Ле́нінская прэ́міяист. Ле́нинская пре́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць У.І. Леніну. Ленінскія словы. // Звязаны з жыццём і дзейнасцю У.І. Леніна. Ленінскія мясціны. // Уласцівы У.І. Леніну; такі, як у У.І. Леніна. Ленінскі стыль работы. // Названы ў гонар У.І. Леніна, прысвечаны памяці У.І. Леніна. Ленінская прэмія.

2. Створаны У.І. Леніным. Ленінская тэорыя дыктатуры пралетарыяту. // Які адпавядае прынцыпам ленінізма. Ленінскія нормы партыйных паводзін. Ленінская нацыянальная палітыка.

•••

Ленінскі прызыў гл. прызыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ленінскі (заказнік) 12/53

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ленінскі (пас.) 4/398 (к.); 6/322; 8/515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́НІНСКІ,

пасёлак у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Заснаваны ў 1966. Цэнтр сельсавета і аграфірмы-калгаса «Рагазянскі». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Жабінка, 27 км ад Брэста. 1213 ж., 621 двор (1999). Торфабрыкетны з-д. Санаторый «Буг». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік прыроды рэсп. значэння — дуб-волат у парку «Ацячызна».

т. 9, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́НІНСКІ,

біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. і Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1960 у цэнтр. ч. Бел. Палесся паміж р. Случ і Лань. Пл. 42 тыс. га. Нізінныя, пераходныя і вярховыя балоты ў спалучэнні з сухадольнымі, верасовымі, чарнічнымі і імшыстымі хвойнікамі. На нізінных балотах чорнаальховыя і пушыстабярозавыя лясы. Невял. колькасць дуброў з прымессю ясеню і грабу. Водзяцца лось, казуля, дзік, ліс, янотападобны сабака, заяц-русак; баравая дзічына, вадаплаўныя і балотныя птушкі. Рэакліматызаваны рачны бабёр, рассялілася андатра. Шмат жывёл, занесеных у Чырв. кнігу Беларусі (чарапаха балотная, зімародак звычайны, пугач, бугай вялікі, бусел чорны і інш.).

т. 9, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

марксі́сцка-ле́нінскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. марксі́сцка-ле́нінскі марксі́сцка-ле́нінская марксі́сцка-ле́нінскае марксі́сцка-ле́нінскія
Р. марксі́сцка-ле́нінскага марксі́сцка-ле́нінскай
марксі́сцка-ле́нінскае
марксі́сцка-ле́нінскага марксі́сцка-ле́нінскіх
Д. марксі́сцка-ле́нінскаму марксі́сцка-ле́нінскай марксі́сцка-ле́нінскаму марксі́сцка-ле́нінскім
В. марксі́сцка-ле́нінскі (неадуш.)
марксі́сцка-ле́нінскага (адуш.)
марксі́сцка-ле́нінскую марксі́сцка-ле́нінскае марксі́сцка-ле́нінскія (неадуш.)
марксі́сцка-ле́нінскіх (адуш.)
Т. марксі́сцка-ле́нінскім марксі́сцка-ле́нінскай
марксі́сцка-ле́нінскаю
марксі́сцка-ле́нінскім марксі́сцка-ле́нінскімі
М. марксі́сцка-ле́нінскім марксі́сцка-ле́нінскай марксі́сцка-ле́нінскім марксі́сцка-ле́нінскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)