лекцы́йна-прапаганды́сцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лекцы́йна-прапаганды́сцкі лекцы́йна-прапаганды́сцкая лекцы́йна-прапаганды́сцкае лекцы́йна-прапаганды́сцкія
Р. лекцы́йна-прапаганды́сцкага лекцы́йна-прапаганды́сцкай
лекцы́йна-прапаганды́сцкае
лекцы́йна-прапаганды́сцкага лекцы́йна-прапаганды́сцкіх
Д. лекцы́йна-прапаганды́сцкаму лекцы́йна-прапаганды́сцкай лекцы́йна-прапаганды́сцкаму лекцы́йна-прапаганды́сцкім
В. лекцы́йна-прапаганды́сцкі (неадуш.)
лекцы́йна-прапаганды́сцкага (адуш.)
лекцы́йна-прапаганды́сцкую лекцы́йна-прапаганды́сцкае лекцы́йна-прапаганды́сцкія (неадуш.)
лекцы́йна-прапаганды́сцкіх (адуш.)
Т. лекцы́йна-прапаганды́сцкім лекцы́йна-прапаганды́сцкай
лекцы́йна-прапаганды́сцкаю
лекцы́йна-прапаганды́сцкім лекцы́йна-прапаганды́сцкімі
М. лекцы́йна-прапаганды́сцкім лекцы́йна-прапаганды́сцкай лекцы́йна-прапаганды́сцкім лекцы́йна-прапаганды́сцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лекцы́йна-семіна́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лекцы́йна-семіна́рскі лекцы́йна-семіна́рская лекцы́йна-семіна́рскае лекцы́йна-семіна́рскія
Р. лекцы́йна-семіна́рскага лекцы́йна-семіна́рскай
лекцы́йна-семіна́рскае
лекцы́йна-семіна́рскага лекцы́йна-семіна́рскіх
Д. лекцы́йна-семіна́рскаму лекцы́йна-семіна́рскай лекцы́йна-семіна́рскаму лекцы́йна-семіна́рскім
В. лекцы́йна-семіна́рскі (неадуш.)
лекцы́йна-семіна́рскага (адуш.)
лекцы́йна-семіна́рскую лекцы́йна-семіна́рскае лекцы́йна-семіна́рскія (неадуш.)
лекцы́йна-семіна́рскіх (адуш.)
Т. лекцы́йна-семіна́рскім лекцы́йна-семіна́рскай
лекцы́йна-семіна́рскаю
лекцы́йна-семіна́рскім лекцы́йна-семіна́рскімі
М. лекцы́йна-семіна́рскім лекцы́йна-семіна́рскай лекцы́йна-семіна́рскім лекцы́йна-семіна́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лекцы́йна-прапаганды́сцкі лекцио́нно-пропаганди́стский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗУ́БРЫЧ (Іна Ігараўна) (н. 15.9.1934, г. Пенза, Расія),

бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1957), у 1959—60 выкладала ў ёй. У 1955—57 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. З 1962 лектар-музыказнавец Бел. філармоніі. Вядзе лекцыйна-прапагандысцкую работу, даследуе творчасць бел. кампазітараў, у прыватнасці хар. музыку, выступае як муз. крытык.

Тв.:

Харавая творчасць беларускіх кампазітараў 20-х гг. // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3;

Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970;

Ігар Лучанок, Кім Цесакоў. Мн., 1973;

Пути развития хорового творчества белорусских композиторов;

От обработок народных песен до кантат и ораторий // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977.

А.​Я.​Ракава.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЗЕ́І ПРЫРО́ДЫ,

прыродазнаўчанавуковыя ўстановы, якія збіраюць, захоўваюць і экспануюць калекцыі прадстаўнікоў жывёльнага (заалагічныя музеі) і расліннага (бат. музеі) свету, мінералаў (геал. музеі) і інш.

Самыя вял. і каштоўныя калекцыі знаходзяцца ў музеях Заал. і Бат. ін-таў Расійскай АН у С.-Пецярбургу, Бат. музеі Лонданскага бат. сада і Брытанскім музеі ў Лондане, Нац. прыродазнаўчым музеі ў Парыжы, Амер. музеі прыродазнаўчай гісторыі ў Нью-Йорку, Нац. музеі прыродазнаўчай гісторыі ў Вашынгтоне і інш.

На Беларусі М.п. існуюць у Мінску (Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь), Бярэзінскім біясферным запаведніку і нац. парку Белавежская пушча. У Бярэзінскім запаведніку адкрыты ў 1940, адноўлены пасля Вял. Айч. вайны ў 1950 у в. Домжарыцы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Мае больш за 500 экспанатаў, пл. экспазіцыі 400 м². Аддзелы: навуковы, гісторыя запаведніка і развіццё запаведнай справы, млекакормячыя і іх ахова, птушкі і іх ахова і інш. У нац. парку Белавежская пушча засн. ў 1945 на базе калекцый навук. аддзела запаведніка Белавежская пушча, адкрыты ў 1950 у в. Камянюкі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Пл. экспазіцыі 775 м². Аддзелы: навуковы, гісторыя Белавежскай пушчы, звяры, птушкі, шкоднікі лесу, глебы і інш. Вядуць навук. і лекцыйна-прапагандысцкую работу па пытаннях прыродазнаўства.

А.​М.​Петрыкаў.

Да арт. Музеі прыроды: 1 — у зале музея прыроды нацыянальнага парку Белавежская пушча; 2 — дыярама ў музеі прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

т. 11, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУЧА́ННЕ,

мэтанакіраваны працэс перадачы і засваення ведаў і практычных навыкаў, фарміраванне ўменняў іх выкарыстання; сродак усебаковага развіцця і падрыхтоўкі асобы да жыццядзейнасці. Пры Н. рэалізуюцца мэты адукацыі і выхавання. У аснову Н. пакладзены гал. прынцыпы дыдактыкі. Ажыццяўляецца ў навуч. установах рознага тыпу (школа, каледж, ун-т і інш.), у сям’і, на вытв-сці і інш. сферах жыццядзейнасці чалавека. Мэты і задачы Н. змяняюцца гістарычна, абумоўлены ўзроўнем матэрыяльнага і духоўнага развіцця грамадства і залежаць ад функцый навуч. устаноў. У розных грамадствах існуюць адметныя сістэмы каштоўнасцей, што ўплывае на дыферэнцыяцыю метадаў і праграм Н. У залежнасці ад крыніцы ведаў метады Н. падзяляюць на славесныя (тлумачэнне, урок-дыскусія, гутарка, лекцыя і інш.), наглядныя (экскурсія, дэманстрацыя ілюстрацый, дыяпазітываў, кінафільмаў і інш.) і практычныя (лабараторныя заняткі, праца ў майстэрнях, вытв. практыка і інш.). Метады Н. могуць быць актыўныя, пасіўныя, маналагічныя, дыялагічныя, эўрыстычныя, дагматычныя і інш. Існуюць розныя сістэмы арганізацыі Н. Гістарычна найб. пашыранымі сістэмамі былі індывідуальная (гл. Індывідуальнае навучэнне) і індывід.-групавая. Адной з першых форм масавага Н. з’явілася арганізацыя калектыўнага Н., напр., у брацкіх школах, у дзейнасці якіх выявіліся асн. элементы класна-ўрочнай сістэмы. Імкненне забяспечыць найб. эфектыўнае вырашэнне задач Н. абумовіла пошук новых, нетрадыц. форм і методык (Бел-Ланкастэрская сістэма, батаўская сістэма дыферэнцыраванага Н. ў ЗША, Мангеймская школьная сістэма). У 1920-я г. распрацавана сістэма праектнага Н. (У.​Кіркпатрык, ЗША), у працэсе якога вучні разам з настаўнікам праектуюць рашэнні практычных задач. Вальдорфская сістэма Н. (Р.​Штайнер, Германія), сістэмы М.Мантэсоры (Італія), С.​Фрэнэ (Францыя) і інш. ставяць гал. мэтай раскрыццё індывідуальнасці навучэнца. У сучаснай практыцы Н. выкарыстоўваюцца таксама лекцыйна-семінарская, курсавая, прадметна-курсавая, індывідуальна-брыгадная і інш. навуч. сістэмы. Увайшлі ў практыку праграмаванае Н., элементы праблемнага Н., заснаванага на стварэнні праблемных сітуацый з мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, назіраецца тэндэнцыя далейшай гуманізацыі і гуманітарызацыі навучальна-выхаваўчага працэсу (гл. Гуманітарная адукацыя). Набыць веды можна і самаадукацыяй, з выкарыстаннем камп’ютэрных методык.

Літ.:

Баранов С.П. Сущность процесса обучения. М., 1981;

Клингберг Л. Проблемы теории обучения: Пер. с нем. М., 1984;

Оконь В. Введение в общую дидактику: Пер. с пол. М., 1990;

Szkoły dialogu. Warszawa, 1993.

С.​Л.​Яцкевіч.

т. 11, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)