Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лекто́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Установа, якая займаецца арганізацыяй публічных лекцый, а таксама памяшканне для чытання публічных лекцый.
2. Цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна або прызначаных для пэўнага кола слухачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лекто́рыйм. лекто́рий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лекто́рый, ‑я, м.
1. Арганізацыя, якая займаецца наладжваннем публічных лекцый, а таксама памяшканне для чытання публічных лекцый.
2. Цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна або прызначаных для пэўнага кола слухачоў. Лекторый па сучаснай савецкай музыцы.
[Лац. lectorium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лекто́рыйм.
1. (установа) Lektórenbüro n -s, -s;
2. (памяшканне) Vórtragssaal m -s, -säle, Vórtragsraum m -(e)s, -räume
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лекто́рый
(с.-лац. lectorium)
1) арганізацыя, якая наладжвае чытанне публічных лекцый;
2) цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна ці прызначаных для пэўнага кола слухачоў;
3) памяшканне для чытання публічных лекцый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лекто́рийлекто́рый, -рыя м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кіналекто́рый
(ад кіна- + лекторый)
цыкл лекцый з дэманстрацыяй кінафільмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз.лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шко́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да школы (у 1, 2 знач.). Школьны будынак. Школьны двор. Школьная сістэма ацэнкі ведаў.// Які абслугоўвае школу, працуе ў школе. Школьныя настаўнікі. Школьны ўрач. Школьная бібліятэка.
2. Звязаны з навучаннем у школе, знаходжаннем у школе. Школьныя прыналежнасць. Школьная форма. Школьны ўзрост. Школьныя гады. Школьны таварыш. Школьныя канікулы. □ Маленства! Ты гарыш агнём начлежным, Ты школьным заліваешся званком.Панчанка.
3. Праведзены, выкананы ў школе, школьнікамі, сярод школьнікаў. Школьная насценгазета. □ Перадавалі аб усім: .. на колькі працэнтаў выканала дзённае заданне брыгада цесляроў, хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах.Шамякін.// Які складаецца са школьнікаў, створаны школьнікамі (звычайна адной школы). Школьны хор. Школьная самадзейнасць. Школьная каманда гімнастаў.// Прызначаны для школьнікаў; разлічаны на школьнікаў. Школьны лекторый.
4.перан. Несамастойны, вучнёўскі, не падмацаваны жыццёвым вопытам. Школьныя разважанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)