ЛЕ́КАЎ (Іван) (4.3.1904, Сафія — 4.8. 1978),

балгарскі мовазнавец. Чл.-кар. Балгарскай АН (1945), праф. (1945). Вучыўся ў Сафійскім і Ягелонскім (Кракаў) ун-тах. У працах, прысвечаных параўнальна-гіст. і тыпалагічнаму вывучэнню слав. моў, выкарыстоўваў матэрыял бел. мовы: «Характарыстыка агульных рыс у балгарскай і ўсходнеславянскіх мовах» (1942), «Старая супольнасць і новыя канвергенцыі ў развіцці беларускай і балгарскай моў» (1972), «Супастаўляльны аналіз беларускай і балгарскай моў у рамках роднасных адносін паміж дзвюма мовамі» (1976). Складальнік і рэдактар зборнікаў літ. тэкстаў на слав. мовах, у якіх упершыню змешчаны ўзоры бел. маст. прозы і паэзіі ў арыгінале для балгарскага чытача, у т.л. вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Куляшова.

Г.А.Цыхун.

т. 9, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ле́кі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ле́кі
Р. ле́каў
Д. ле́кам
В. ле́кі
Т. ле́камі
М. ле́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́к

‘грашовая адзінка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ле́к ле́кі
Р. ле́ка ле́каў
Д. ле́ку ле́кам
В. ле́к ле́кі
Т. ле́кам ле́камі
М. ле́ку ле́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лекаў, уласцівы ім; прызначаны для лекаў. Лекавы пах. Лекавая сыравіна. // Які валодае лекавымі ўласцівасцямі. Лекавыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаю́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць гаючага. Гаючасць паветра. Гаючасць лекаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лека́рство ляка́рства, -ва ср., ле́кі, род. ле́каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́псула, -ы, мн. -ы, -сул, ж.

1. Абалонка з жэлаціну, крухмалу або іншага рэчыва для вадкіх ці парашкападобных лекаў.

Валідол у капсулах.

2. Назва злучальнай абалонкі ў розных органаў або іх частак (спец.).

3. Частка касмічнага лятальнага апарата.

|| прым. ка́псульны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

side effect [ˈsaɪdɪˌfekt] n. pl. side effects med. пабо́чныя эфе́кты (лекаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

formulation [ˌfɔ:mjəˈleɪʃn] n.

1. фармірава́нне; распрацо́ўка

2. фармулёўка

3. склад, рэцэпту́ра (стравы, лекаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

after-effect [ˈɑ:ftərɪˌfekt] n. вы́нік;

the after-effects of medicine ( непажада́ныя) вы́нікі прыёму ле́каў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)