лека́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лека́ж
Р. лека́жа
Д. лека́жу
В. лека́ж
Т. лека́жам
М. лека́жы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лека́ж

(ням. Leckage, ад Leck = цячэнне)

страта вагі або аб’ёму тавару ў выніку яго выцякання або прасыпання з тары ў час перавозкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ле́каж ’урач’ (даўгаўп., Сл. паўн.-зах.) запазычана з польск. lekarz ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)