лезгі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Народны танец лезгінаў, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лезгі́нка

‘танец’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лезгі́нка лезгі́нкі
Р. лезгі́нкі лезгі́нак
Д. лезгі́нцы лезгі́нкам
В. лезгі́нку лезгі́нкі
Т. лезгі́нкай
лезгі́нкаю
лезгі́нкамі
М. лезгі́нцы лезгі́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лезгі́нка

‘прадстаўніца народа’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лезгі́нка лезгі́нкі
Р. лезгі́нкі лезгі́нак
Д. лезгі́нцы лезгі́нкам
В. лезгі́нку лезгі́нак
Т. лезгі́нкай
лезгі́нкаю
лезгі́нкамі
М. лезгі́нцы лезгі́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лезгі́нка I ж. (к лезгі́н) лезги́нка

лезгі́нка II ж. (танец) лезги́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лезгі́нка 1,

гл. лезгіны.

лезгі́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Народны танец лезгінаў, а таксама музыка да гэтага танца. Загрымеў барабан, загучала вясёлая лезгінка. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лезгінка (танец) 4/116; 11/278

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕЗГІ́НКА,

народны танец лезгін. Муз. памер ​6/8, ёсць варыянты на ​2/4. Тэмп хуткі. Мелодыя дакладная, дынамічная. У аснове сюжэта Л. — танец-спаборніцтва, што дэманструе спрыт, віртуознасць, нястомнасць танцораў. Выконваецца як сольны мужчынскі танец і ў пары з жанчынай. У многіх народнасцей Каўказа існуюць разнавіднасці Л., якія атрымалі найменне ад назвы народнасці, мясцовасці ці мелодыі суправаджэння. На Беларусі вядомы падобны танец «Лязінка».

т. 9, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лезгі́ны, -аў, адз.і́н, -а, м.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестана.

|| ж. лезгі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. лезгі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лезги́нкаII (танец) лезгі́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лезги́нкаI (к лезги́н) лезгі́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)