ледзяныя воблакі

т. 9, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ледзяныя фарбавальнікі

т. 9, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ледзяны́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ледзяны́ ледзяна́я ледзяно́е ледзяны́я
Р. ледзяно́га ледзяно́й
ледзяно́е
ледзяно́га ледзяны́х
Д. ледзяно́му ледзяно́й ледзяно́му ледзяны́м
В. ледзяны́ (неадуш.)
ледзяно́га (адуш.)
ледзяну́ю ледзяно́е ледзяны́я (неадуш.)
ледзяны́х (адуш.)
Т. ледзяны́м ледзяно́й
ледзяно́ю
ледзяны́м ледзяны́мі
М. ледзяны́м ледзяно́й ледзяны́м ледзяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ледзяны́

прыметнік, адносны

і́ней, -ю, м.

Ледзяныя крышталікі, якія ўтвараюцца ў выніку ахаладжэння вадзяной пары і асядаюць тонкім слоем на дрэвах, глебе і інш.

Трава пакрылася інеем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяны́, -а́я, -о́е.

1. гл. лёд.

2. Пакрыты лёдам.

Ледзяная горка.

3. Вельмі халодны.

Ледзяная вада.

4. перан. Адубелы ад холаду.

Ледзяныя пальцы.

5. перан. Пагардліва халодны.

Л. позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сера́кі

(фр. sérac)

ледзяныя зубцы на паверхні ледніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ледзяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лёду; які складаецца з лёду. Усё — зямля, дрэвы, стрэхі — пакрылася звонкай ледзяной коркай. Шамякін. // Пакрыты лёдам, абледзянелы. Ледзяныя вяршыні гор. □ Па ледзяных горках коўзаюцца дзеці. Мурашка.

2. Вельмі халодны; халодны як лёд. Дзе-нідзе байцы з першага ж кроку правальваліся па пояс ў ледзяную ваду. Краўчанка. Здольнасць што-небудзь усведамляць вярнулася да Хвядоса ўжо на вуліцы, калі твар яго апякло ледзяным ветрам. Шашкоў. // Застылы, адубелы. Ледзяныя пальцы. Ледзяны твар.

3. перан. Пагардліва-халодны, знішчальны. Ледзяны позірк. // Халодна-раўнадушны, абыякавы. Ледзяныя вочы. Ледзяны выраз твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізгата́, ‑ы, ДМ ‑гаце, ж.

Тое, што і слізгота. З учарашняй адлігі толькі і засталіся доўгія ледзяныя стрэлкі на стрэхах ды слізгата пад нагамі. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНТАРКТЫ́ЧНЫХ ПУСТЫ́НЯЎ ЗО́НА,

самая паўднёвая зона сушы ў межах антарктычнага пояса. Ахоплівае Антарктыду і сумежныя а-вы. Ландшафты антарктычных пустыняў зоны фарміруюцца ва ўмовах пастаянна нізкіх т-р паветра і распаўсюджвання ледавіковага покрыва. Пераважаюць ледзяныя пустыні, у прыбярэжных раёнах у антарктычных аазісах і на астравах — камяністыя пустыні.

т. 1, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)