слова, утворанае шляхам злучэння двух ці некалькіх слоў або ўтваральных асноў (гл.Словаскладанне). Асновы злучаюцца інтэрфіксамі — галоснымі «а», «о», «е», «я» («вадохрышча», «глыбокапаважаны», «палявод») або непасрэдна («двухмесны», «сабекошт»). Шырока прадстаўлены сярод назоўнікаў і прыметнікаў, радзей — сярод дзеясловаў і прыслоўяў. Адносіны паміж кампанентамі С.с. суадносныя са злучальнымі («беларуска-нямецкі») або падпарадкавальнымі («дрэваапрацоўка») адносінамі ў свабодных сінтакс. словазлучэннях. Шматскладовыя С.с. могуць мець дадатковы націск («рыбало́ў», але «ле́санарыхто́ўшчык»). Да С.с. адносяцца і падваенні («сіні-сіні», «ледзь-ледзь»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
едва́нареч.
1.(лишь только) як то́лькі, ледзь то́лькі;
едва́ он вы́ехал, как оте́ц вошёл во двор як то́лькі (ледзь то́лькі) ён вы́ехаў, ба́цька ўвайшо́ў у двор;
2.(только что) то́лькі што, ледзь то́лькі;
тогда́ он едва́ начина́л писа́ть тады́ ён то́лькі што (ледзь то́лькі) пачына́ў піса́ць;
3.(насилу, с трудом) ле́дзьве, ледзь, чуць;
он едва́ по́днял чемода́н ён ле́дзьве (ледзь, чуць) падня́ў чамада́н;
4./едва́ ли наўра́д ці, наўра́д;
едва́ ли э́то уда́стся наўра́д ці гэ́та ўда́сца;
он успе́ет? — Едва́ ли ён паспе́е? — Наўра́д;
едва́ ли неледзь не;
едва́ ли не пе́рвыйледзь не пе́ршы;
едва́-едва́ледзь-ле́дзь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кня́ваць1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).
Кня́ваць2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
scarce
[skers]1.
adj.
рэ́дкі, няча́сты, які́ ця́жка даста́ць
Good cooks are scarce — До́брых ку́хараў няшма́т
2.
adv.
1) ледзь, ледзь то́лькі
2) не зусі́м
3) наўра́д, наўра́д ці
He can scarcely have said that — Наўра́д ці ён мог гэ́та сказа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тандэ́т, ‑у, М ‑дэце, м.
Разм. Дрэнная танная рэч; тое, што зроблена недабраякасна. Мы падхоплівалі .. [кош] ледзь не на ляту і аглядвалі, абмацвалі, ці правільна ўсё зроблена, ці няма тут якога тандэту.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуть
1.нареч. (едва, еле)ледзь, ле́дзьве;
чуть вспо́мнилледзь (ле́дзьве) успо́мніў;
чуть живо́йледзь жывы́;
чуть заме́тная улы́бкаледзь прыме́тная ўсме́шка;
2.нареч. (немножко) тро́шкі, кры́шку;
чуть поумне́л тро́шкі (кры́шку) паразумне́ў;
пи́ща была́ чуть посо́ленае́жа была́ тро́шкі (кры́шку) пасо́лена;
3.союз як то́лькі, ледзь то́лькі;
чуть кто скри́пнет, я услы́шу як то́лькі хто ры́пне, я пачу́ю;
чуть опозда́ешь, он уже́ руга́ется крыху́ спо́знішся, ён ужо́ сва́рыцца;
◊
чуть свет до́світкам, на до́світку, на зо́лку;
чуть-чу́тьледзь-ле́дзь;
чуть чтоледзь што;
чуть (бы́ло) не… траха́ не…;
чуть ли не… траха́ не…, ама́ль не…, здае́цца ці не…
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Варня́цца ’марнець (адносна слабага чалавека)’ (КЭС); ’ледзь жыць, існаваць, вельмі мала працуючы па слабым здароўі ці па старасці’ (Янк. I, 46). Няясна. Няма адпаведнасцей у суседніх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЫСЛО́ЎЕ,
часціна мовы, якая абазначае прыкмету дзеяння, стану або якасці. Асн. марфалагічная асаблівасць П. — адсутнасць форм скланення і спражэння. Можа мець формы ступеней параўнання.
У сказе П. прымыкаюць да дзеясловаў («сядзець моўчкі»), прыметнікаў («якасна новы»), лічэбнікаў («трэці злева»), радзей да назоўнікаў («сяўба па-новаму») і П. («позна ноччу»). Паводле значэння падзяляюцца на якасна-азначальныя, што ўказваюць на якасць («агніста»), меру («крыху»), ступень інтэнсіўнасці, мяжу дзеяння, прыкметы ці стану («датла», «уволю») і акалічнасныя, што ўказваюць на месца або напрамак («там», «уверх»), час («аднойчы»), прычыну («спрасонку»), мэту («наўмысна») дзеяння. Утвараюцца афіксальным (суфіксальным — «высока»; прэфіксальным — «некуды»; прэфіксальна-суфіксальным — «змалку») спосабамі, асноваскладаннем («штогод») і інш. Папаўняюцца за кошт пераходу ў іх склад інш. часцін мовы: назоўнікаў («страх»), дзеепрыслоўяў («спатыкаючыся»), часціц («абы-абы»), Могуць ужывацца ў якасці прыназоўнікаў («побач»), злучнікаў («калі»), часціц («ледзь»), мадальных слоў («напэўна»), У сказе выконваюць ролю акалічнасці (пераважна), азначэння, выказніка.
Літ.:
Шуба П.П. Прыслоўе ў беларускай мове: Марфал. нарыс. Мн., 1962;
Яго ж. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
scarcely[ˈskeəsli]adv.
1. як то́лькі, ледзь, ле́дзьве;
Scarcely had she entered the room when the bell rang. Як толькі яна ўвайшла ў пакой, зазвінеў званок;
I scarcely know him. Я амаль не ведаю яго.
2. наўра́д ці;
You can scarcely expect me to believe that. Наўрад ці трэба чакаць, што я паверу ў гэта.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мардабо́й, ‑ю, м.
Разм. Біццё па твары; мардабойства. Да якога-небудзь .. камандзіра-афіцэрыка нельга было даступіцца .. Ледзь хто чым не дагадзіў — бізуны і мардабой, не звяртаючы ўвагі хто гэта быў — жанчына ці стары.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)