Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ледарэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.
2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін, аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу.
|| прым.ледарэ́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ледарэ́зм. ледоре́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ледарэ́з, ‑а, м.
1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.
2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін і пад., аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу. Удалечыні з-пад вады тырчалі вострыя пікі ледарэзаў, а між іх у вадзе ляжала ўзарваная маставая ферма.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕДАРЭ́З,
частка апоры моста, быка плаціны, шлюза-рэгулятара або асобная канструкцыя перад апорамі для аховы іх у час ледаходу і папярэджання затораў. Мае нахіленую ці вертыкальную верхавую грань, накіраваную супраць цячэння, якая ламае ломіць* лёд і накіроўвае яго абломкі ў пралёты моста (плаціны). Бываюць бетонныя, жалезабетонныя і драўляныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ледоре́зледарэ́з, -за м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
леда... (гл.лёда...).
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «лёда...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: ледакол, ледарэз, ледаспуск, ледасховішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
izbica
ж.ледарэз
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ледало́м, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Тое, што і ледаход. Спяшалася вясна. Бухаў за дзвінскімі перакатамі .. ледалом.Лукша.
2.‑а. Тое, што і ледарэз (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ice breaker
[ˈaɪsbreɪkər]
n.
1) ледако́л -а m. (карабе́ль)
2) ледарэ́з -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)