ледаві́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ледаві́к ледавікі́
Р. ледавіка́ ледавіко́ў
Д. ледавіку́ ледавіка́м
В. ледаві́к ледавікі́
Т. ледавіко́м ледавіка́мі
М. ледавіку́ ледавіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ледаві́к м., см. лядні́к 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ледаві́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ляднік. Калісьці, да ледавіка, клімат тут [на Беларусі] быў вельмі цёплы. В. Вольскі. У адным месцы ледавік пакінуў велізарную строга сіметрычную гару, быццам насыпаў курган нейкаму казачнаму багатыру. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледаві́к м. геал. Gltscher m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ледаві́к ’ляднік’ (ТСБМ) — калька з рус. мовы (з бел. афіксам) — гл. Крукоўскі, Уплыў, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скандынаўскі ледавік 12/14

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Валдайскі ледавік 12/14, 24

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́МБЕРТА ЛЕДАВІ́К (Lambert Glacier),

найбуйнейшы ў свеце ледавік ва Усх. Антарктыдзе. Даўж. каля 450 км, шыр. ад 30—40 да 100—120 км. Пачынаецца ў паўн. ч. Даліны Міжнар. геафіз. года. Жывіць шэльфавы ледавік Эймеры. Адкрыты аўстрал. экспедыцыяй у 1957. Названы ў гонар кіраўніка картаграфічнай службы Аўстраліі Б.П. Ламберта.

т. 9, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІ́РДМАРА ЛЕДАВІ́К (Beardmore Glacier),

далінны ледавік у Антарктыдзе. Адкрыты ў 1908 англ. экспедыцыяй Э.Шэклтана. Адзін з найбольшых далінных ледавікоў на Зямлі. Даўж. каля 200 км, шыр. каля 40 км. Апускаецца з Палярнага плато, уліваецца ў шэльфавы ледавік Роса ў паўн.-зах. ч. Берага Шэклтана. Штогадовы расход лёду ў вусці каля 6 км³.

т. 3, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

покрыўны ледавік

т. 12, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)