легі́сты

(с.-лац. legistae, ад лац. lex, legis = закон)

сярэдневяковыя юрысты, якія ўводзілі ў практыку грамадзянскае рымскае права, супрацьпастаўляючы яго царкоўнаму праву і феадальным звычаям.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

легі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. легі́ст легі́сты
Р. легі́ста легі́стаў
Д. легі́сту легі́стам
В. легі́ста легі́стаў
Т. легі́стам легі́стамі
М. легі́сце легі́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)