Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
легкаві́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і легкавушка. Пачуўся рокат матора з большым. Ішоў легкавік.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легкаві́км (легкаваямашына) Persónenkraftwagen m -s, -, Pkw m -s, -s, Persónenwagen m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Легкаві́к ’легкавы аўтамабіль’ (ТСБМ, Інстр. I; раг., Мат. Гом.) — у выніку семантычнай кандэнсацыі, як рухавік і інш. Параўн. таксама рус.маск.легкови́к ’жвавы, хуткі, спрытны ў рухах’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Легкаві́чка ’легкавы аўтамабіль’ (раг., Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі легкавік і легкавушка (гл.).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Persónenauto
n -s, -s легкавы́ аўтамабі́ль, легкаві́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Persónenkraftwagen
(скар. PKW) m -s, - легкавы́ аўтамабі́ль, легкаві́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
osobowy
1.грам. асабовы;
zaimek osobowy — асабовы займеннік;
2. асабовы;
skład osobowy — асабовы склад (састаў);
3. пасажырскі;
pociąg osobowy — пасажырскі цягнік;
samochód osobowy — легкавы аўтамабіль; легкавік, легкавушка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак.
1.каго-што. Пачаць каціць, прымусіць каціцца (пераважна што‑н. круглае). Раптам свавольнік-вецер сарваў з галавы хлопчыка шапку і пакаціў яе, як мячык, па полі, у бок ад дарогі.Сіняўскі.// Пачаць рухаць, везці што‑н. на колах. Айцец Сабольскі падняў веласіпед з дарогі і пакаціў яго ў руках, чапляючыся нагамі за пні.Пташнікаў.Артылерысты палявых батарэй пакацілі наперад гарматы.Мележ.
2.Разм. Пачаць перамяшчацца (аб транспартных сродках). Неўзабаве.. [прышэльцы] выйшлі — завуркатаў на вуліцы матор, і легкавік ціха, як бы нехаця, пакаціў да станцыі.Вышынскі.// Паехаць, адправіцца куды‑н. [Ірына] пашыла з паўтузіна новых шаўковых халатаў і пакаціла ў Сачы.Краўчанка.
3.што. Перамяшчаць сілай цячэння. Рака Сасна дажджэцца той пары, Што зноў пакоціць хвалі праз бары.Астрэйка.
4.каго-што. Разм. Паваліць, прымусіць упасці. Вася падхапіўся з зямлі. Пачырванелы, сярдзіты. — Давай яшчэ раз!.. Мы схапіліся зноў. Тузаліся, тузаліся, і я зноў пакаціў яго.Рунец.
•••
Хоць шаром пакаці — пуста, нічога няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)