легалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Перавесці (пераводзіць) на легальнае становішча.

|| наз. легаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легалізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. легалізу́ю легалізу́ем
2-я ас. легалізу́еш легалізу́еце
3-я ас. легалізу́е легалізу́юць
Прошлы час
м. легалізава́ў легалізава́лі
ж. легалізава́ла
н. легалізава́ла
Загадны лад
2-я ас. легалізу́й легалізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час легалізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

легалізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. легалізу́ю легалізу́ем
2-я ас. легалізу́еш легалізу́еце
3-я ас. легалізу́е легалізу́юць
Прошлы час
м. легалізава́ў легалізава́лі
ж. легалізава́ла
н. легалізава́ла
Загадны лад
2-я ас. легалізу́й легалізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час легалізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

легалізава́ць сов. и несов. легализова́ть, легализи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

легалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Перавесці (пераводзіць) на легальнае становішча.

[Ад фр. légaliser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легалізава́ць legalisíeren vt; ámtlich bestätigen; für gesétzlich erklären

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

легалізава́ць

(фр. legaliser)

узаконьваць, лічыць законным, пераводзіць на легальнае становішча.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

легализи́ровать сов. и несов. легалізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

легалізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад легалізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легаліза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. легалізаваць і легалізавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)