ЛЕ́ВШ (Levine) Філіп (10.8.1900, r. Клецк Мінскай вобл. — 18.10.1987),
амерыканскі імунолаг і бактэрыёлаг; адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1966), Амер. т-ва клінічнай паталогіі (1942). Ганаровы чл. Міжнар. т-ва пералівання крыві (1978), Нью-Йоркскай АН (1978) і інш. З 1908 у ЗША. Скончыў Корнелскі ун-т (г. Ітака, 1925). З 1925 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў (Нью-Йорк), з 1932 ва ун-це штата Вісконсін, з 1935 у шпіталі Бетс Ісраел (г. Ньюарк), з 1944 у Даследчым фондзе Орта ў г. Рарытан (у 1944—65 кіраўнік імунагематалагічнай лабараторыі, з 1965 носіць яго імя). Навук. працы па бактэрыялогіі, гематалогіі, імуналогіі. Адкрыў (з К.Ландштайнерам) групы крыві M, N і P у чалавека (1928). Раней і незалежна ад Ландштайнера і А.С.Вінера адкрыў (з Р.Стэтсанам) рэзус-фактар у крыві чалавека (1939), выявіў сувязь паміж рэзус-фактарам і гемалітычнай хваробай нованароджаных (разам з інш., 1941). Устанавіў эфект т.зв. ABO-несумяшчальнасці груп крыві (1958), адкрыў шэраг рэдкіх груп крыві.
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)