левару́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. левару́кі левару́кая левару́кае левару́кія
Р. левару́кага левару́кай
левару́кае
левару́кага левару́кіх
Д. левару́каму левару́кай левару́каму левару́кім
В. левару́кі (неадуш.)
левару́кага (адуш.)
левару́кую левару́кае левару́кія (неадуш.)
левару́кіх (адуш.)
Т. левару́кім левару́кай
левару́каю
левару́кім левару́кімі
М. левару́кім левару́кай левару́кім левару́кіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

левару́кі línkshändig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Línkshänder m -s, - ляўша́, левару́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

left-handed

[,leftˈhændɪd]

adj.

1) левару́кі

left-handed person — ляўша́, ляўшу́н

2) для ле́вай рукі

3) Figur. нехлямя́жы, дзіўны́, няўда́лы (камплімэ́нт, пахвала́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Маньку́т 1 ’манюка’ (Янк. 1, Янк. БП), маньку́ха, маньку́ціха ’ілгуха’ (Янк. 3.). З польск. mańkut, mańka ’ляўша’, якое змяніла семантыку: ’леварукі’ > ’які робіць не па-сапраўднаму’ > ’які хлусіць, падманвае’. Параўн. і польск. zażyć kogo z mańki ’ашукаць, падмануць, пажартаваць’. Польск. mańka, mańkut узыходзяць да італ. manca ’левая рука’.

Маньку́т 2, маньку́та ’чучала, падобнае да цецерука, пры дапамозе якога палешукі лавілі цяцерак (Эр эм., Кіркор; браг., Нар. Гом.). У выніку семантычнага пераносу з манькут 1 (гл.), якое, аднак, асацыіравалася з бел. мані́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляўша́, ляўша́к, леўша́к, ляўша́ты, ляўшні́к, ляўшня́, ляўшу́н, ляўшэ́нь ’леварукі’ (ТСБМ, Чач., Сцяшк., Шат., Мат. Маг., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Усе словы ўтвораны ад першага, якое з лев‑ (< прасл. lěvъ) і суфікса ‑ш‑а. У сувязі з тым што ў слав. гаворках існуе другая назва левага — šujь, можна дапусціць, што цяперашняе ‑ш‑а з’яўляецца скарочанай другой часткай кантамініраванага *lev‑šuj, якое магло ўзнікнуць пры налажэнні арэала з lěv‑ на арэал з šuj‑ і аформіцца па аналогіі да суфікса ‑уша. Параўн. суч. рус. леворуч і левшерукий, левка́, лево́ня, левош, леву́ха, леву́ша, левха́, левы́ка, левя́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́вы, ле̂вы, ле́вый, лі́вы(й) ’размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца’, ’адваротны бок тканіны, адзежыны’, ’радыкальны’, ’рэвалюцыйны’ (ТСБМ, КЭС, Сл. паўн.-зах.). Укр. лівий, рус. левый, польск. lewy, палаб. levĕ (ж. р.), н.-луж. lěwy, liewi, в.-луж. lěwy, liwy, чэш. levý, славац. ľavý, славен. lę̑v, lę́vi, серб.-харв. ле̑ви, чак. ле́ви, lȉjevi, макед. лев, lʼav, lʼäf, балг. ляв, ст.-слав. лѣвъ. Прасл. lěvъ ’левы’, дакладнымі адпаведнікамі якога з’яўляюцца лац. laevus ’тс’, ’пахілены да зямлі, закрыўлены’, ст.-грэч. λαιός (< λαιϜός), літ. išlaivóti ’віляць’. І.‑е. *lai̯uo ’крывы, загнуты’ < *lei‑ ’звіваць’. Параўн., аднак, славен. kriva roką ’левая рука’, чак. кри̑в, польск. krzywy ’левы’ < прасл. krivъ ’крывы’, ’левы’ ў процілегласць прасл. pravъ ’прамы’, ’правы’. Пазней пад італійскім уплывам значэнне ’левы’ замацавалася за лексемай lěvъ амаль паўсюдна на слав. тэрыторыі (аб гэтым гл. Мартынаў, Балто-славяно-италийские изоглосы: Лексическая синонимия, Мн., 1978, 26) (Слаўскі, 4, 190–191; Фасмер, 2, 473; Бязлай, 137; Скок, 2, 299, Шустар-Шэўц, 834–835 і інш.; там жа і літаратура). Сюды ж леварукі ’ляўша’ (чэрв., Жд. 2; карэліц., Сцяшк. Сл.) — відаць, вельмі старое словаскладанне. Параўн. польск. leworęki, рус. леворукий, чэш. levoruký, славац. ľavoruký, серб.-харв. лево̀рук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)