Лебядзя́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Лебядзя́нка
Р. Лебядзя́нкі
Д. Лебядзя́нцы
В. Лебядзя́нку
Т. Лебядзя́нкай
Лебядзя́нкаю
М. Лебядзя́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лебядзянка (в.) 2/518 (к.), 519; 6/288, 512 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕБЯДЗЯ́НКА,

вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Вабіч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г.п. Бялынічы, 44 км ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Вендрыж. 261 ж., 93 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 9, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)