леапа́рдавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. леапа́рдавы леапа́рдавая леапа́рдавае леапа́рдавы
леапа́рдавыя
Р. леапа́рдавага леапа́рдавай
леапа́рдавае
леапа́рдавага леапа́рдавых
Д. леапа́рдаваму леапа́рдавай леапа́рдаваму леапа́рдавым
В. леапа́рдавы (неадуш.)
леапа́рдавага (адуш.)
леапа́рдавую леапа́рдавае леапа́рдавы (неадуш.)
леапа́рдавыя (неадуш.)
леапа́рдавых (адуш.)
Т. леапа́рдавым леапа́рдавай
леапа́рдаваю
леапа́рдавым леапа́рдавымі
М. леапа́рдавым леапа́рдавай леапа́рдавым леапа́рдавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

леапа́рдавы леопа́рдовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

леапа́рдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да леапарда, належыць леапарду. Леапардавая шкура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

леапа́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю.

|| прым. леапа́рдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

леопа́рдовый леапа́рдавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lamparci

леапардавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАРАДА́ГСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК на Пд Крыма, паміж Кактэбельскай і Шчабятоўскай далінамі, Украіна. Засн. ў 1979. Пл. 3 тыс. га. Асн. каштоўнасць запаведніка — прыродныя комплексы вулканічнага масіву Карадаг. Расліннасць складаецца з лясоў, стэпаў, зараснікаў нізкарослых цвердалістых паўхмызнякоў. Агульная колькасць відаў раслін каля 1040, у т. л. 60 рэдкіх, эндэмічных і знікаючых. У фаўне відаў: 31 млекакормячых (у т. л. вял. і малы падкованосы, звычайная шыракавушка, звычайны доўгакрыл, стэпавы тхор, куніца, казуля), 110 птушак (у т. л. кеклік, чорны дрозд, сокалы сапсан і балабан, арол-магільшчык, асаед), 3 амфібій, 8 рэптылій (у т. л. крымскі гекон, леапардавы полаз, жаўтапузік), 16 рыб, больш за 1000 матылькоў і інш. насякомых.

т. 8, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)