Лашт (адзінка масы) 6/283

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАШТ (ням. Last цяжар, груз),

адзінка масы ў сістэме мер ВКЛ. Выкарыстоўваўся ў балт. партах 13—20 ст. пераважна для вымярэння ёмістасці марскіх і рачных суднаў пры гандлі с.-г. прадуктамі (збожжа, масла, паташ, смала, дзёгаць, лён і інш.). Існавалі Л. польскі, крулявецкі, рыжскі, рускі розных значэнняў. У цэлым Л. вагаўся ад 1,5 да 3 т.

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лашт

(ст.-польск. łaszt, ад с.-в.-ням. last = груз)

адзінка масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (120 пудоў); выкарыстоўвалася пры меранні сыпкіх рэчываў (збожжа, солі і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лашт, лаштъ, ластъ ’груз’, ’адзінка вагі сыпкіх рэчываў’. Запазычана з с.-в.-ням. last праз польск. мову (Жураўскі, Бел. мова, 63; Чартко, Пыт. мовазн. і методыка, і 18: Булыка, Запазыч., 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наластава́ць ’накласці’ (любан., Нар. словатв.). Да лашт, лаштаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)